Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Ліс 2017

Мінэканомікі мае намер умацоўваць пазіцыі Беларусі ў рэйтынгу Doing Business

3 лістапада, Дзяржынскі раён /Кар. БЕЛТА/. Мінэканомікі мае намер умацоўваць пазіцыі Беларусі ў рэйтынгу Doing Business. Размова аб гэтым ішла сёння на выязным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях, прысвечаным стварэнню рабочых месц і забеспячэнню занятасці насельніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У прыватнасці, намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Матусевіч адзначыў, што лічыць дастойнымі пазіцыі Беларусі ў рэйтынгу вядзення бізнесу. "Але мы будзем усё роўна прымаць меры для таго, каб ісці наперад", - сказаў ён.

Намеснік міністра запэўніў, што будуць прааналізаваны ўсе паказчыкі, якіх дасягнула краіна, і профільным міністэрствам і ведамствам будуць прапанаваны меры для паляпшэння сітуацыі. У тым ліку будуць адкарэкціраваны спецыяльныя прапановы па праграме падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

"Сітуацыя вельмі цікавая і нехарактэрная, - лічыць Дзмітрый Матусевіч. - Мы знізіліся з усіх паказчыкаў толькі ў адным, на адзін поінт (пункт. - Заўвага БЕЛТА). Ва ўсіх астатніх мы выраслі, прычым выраслі не на адну, а бывае - і на некалькі пазіцый адразу. Але парадокс сітуацыі ў тым, што іншыя краіны таксама растуць і прымаюць рэформы, меры, а Doing Business - гэта, па сутнасці, спаборніцтва заканадаўства і адміністрацыйных працэдур. У выніку атрымалася, што Расія "выскачыла" адразу на пяць пазіцый наперад і абагнала нас з Казахстанам".

Як паведамлялася, Беларусь заняла ў рэйтынгу Doing Business - 2018 ("Вядзенне бізнесу - 2018") 38-ю пазіцыю сярод 190 дзяржаў, па якіх праводзіцца гэта даследаванне. Згодна з аналагічнай справаздачай, апублікаванай у кастрычніку мінулага года, краіна займала 37-е месца.

Пры складанні справаздачы "Вядзенне бізнесу - 2018" даследаваліся сферы жыццядзейнасці бізнесу, сярод якіх "Атрыманне дазволаў на будаўніцтва" - 22-е месца (у справаздачы 2017 года - 28-е), "Рэгістрацыя ўласнасці" - 5-е месца (5-е), "Падаткаабкладанне" - 96-е месца (99-е), "Вырашэнне неплацежаздольнасці" - 68-е месца (69-е). Усяго было прааналізавана дзесяць індыкатараў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс