Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Врс 2018

Мінэканомікі Беларусі будзе супрацоўнічаць з кітайскай карпарацыяй "Цзянсу СОХО"

Мінэканомікі Беларусі будзе супрацоўнічаць з кітайскай карпарацыяй
Фота Мінэканомікі

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам эканомікі Беларусі і кітайскай карпарацыяй Jiangsu SOHO Holdings Group Co., Ltd. ("Цзянсу СОХО") падпісаны ў час сустрэчы міністра эканомікі Дзмітрыя Крутога са старшынёй праўлення кітайскага холдынга Ван Чжэнсі, паведамілі БЕЛТА ў Мінэканомікі.

Дакумент накіраваны на павелічэнне і дыверсіфікацыю экспартна-імпартных паставак, а таксама атрыманне магчымасці прыцягваць рэсурсы інвестыцыйнага фонду "Адзін пояс, адзін шлях" для фінансавання праектаў на тэрыторыі Беларусі.

Холдынг "Цзянсу СОХО" - буйнейшая дзяржаўная кампанія кітайскай правінцыі Цзянсу, падпарадкаваная народнаму ўраду правінцыі. У карпарацыі працуе каля 8 тыс. супрацоўнікаў. Статутны капітал складае каля $433 млн, гадавы даход перасягае $2,3 млрд, агульныя актывы - каля $4,5 млрд. Урад Цзянсу назначыў холдынг "Цзянсу СОХО" галоўнай кіруючай структурай па падборы і рэалізацыі інвестпраектаў з выкарыстаннем сродкаў інвестыцыйнага фонду, створанага ў снежні 2015 года для рэалізацыі канцэпцыі "Адзін пояс, адзін шлях".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі