Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Сак 2021

ММЗ у час міжурадавай камісіі ва Узбекістане плануе падпісаць кантракты больш як на $4 млн

ММЗ у час міжурадавай камісіі ва Узбекістане плануе падпісаць кантракты больш як на $4 млн
Фота з архiва

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя пад кіраўніцтвам намесніка прэм'ер-міністра Аляксандра Субоціна ўдзельнічае ў пасяджэнні сумеснай міжурадавай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Узбекістанам. У складзе дэлегацыі з візітам у Ташкенце знаходзіцца і генеральны дырэктар Мінскага маторнага завода Аляксандр Рагожнік, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ММЗ.

У Ташкент таксама адправіліся кіраўнікі прамысловых прадпрыемстваў БЕЛАЗ, МАЗ, "Амкадор", ММЗ, МТЗ, "Гомсельмаш", "Бабруйскаграмаш", "Магілёўліфтмаш" на чале з міністрам прамысловасці Пятром Пархомчыкам.

Беларуская гандлёва-прамысловая палата арганізуе пасяджэнне беларуска-ўзбекскага дзелавога савета і двухбаковыя дзелавыя перагаворы з патэнцыяльнымі партнёрамі. Будзе разгледжана пашырэнне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Як адзначылі ў прэс-службе, Мінскі маторны завод чакае падпісання кантрактаў на суму большую за $4 млн.

Паводле даных на люты, тавараправодная сетка ММЗ у Ташкенце прадстаўлена кампаніямі BURAN-SAVDO, SIGMA INDUSTRIAL MARKETING, FUTURE GENERATION MARKETING. За 2019-2020 гады ММЗ прадаў на першасны і другасны рынкі Узбекістана больш за 1 тыс. рухавікоў.

Мінскі маторны завод - вытворца сучасных дызельных, газадызельных, газапоршневых рухавікоў. Спецыялізуецца на распрацоўцы, праектаванні і вырабе сучасных трох-, чатырох-, шасці - і васьміцыліндравых рухавікоў. На заводзе выпускаецца больш за 100 мадыфікацый рухавікоў у дыяпазоне магутнасцей ад 7 да 330 кВт, прызначаных для ўстаноўкі на сельскагаспадарчую, дарожна-будаўнічую і лесаўборачную тэхніку, аўтамабілі і аўтобусы, энергаўстаноўкі, кампрэсары і іншыя агрэгаты. Рухавікі ММЗ пастаўляюцца на канвееры 49 прадпрыемстваў у Беларусі, краінах СНД і далёкага замежжа, прадукцыя прадаецца ў больш як 40 краін Еўропы, Азіі, Афрыкі, Паўночнай і Лацінскай Амерыкі. Пры вытворчасці выкарыстоўваюцца камплектуючыя сусветна вядомых кампаній.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі