Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Стд 2021

ММЗ у 2020 годзе нарасціў аб'ёмы паставак у Расію больш як на 12 працэнтаў

ММЗ у 2020 годзе нарасціў аб'ёмы паставак у Расію больш як на 12 працэнтаў
Фота з архiва

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі маторны завод у 2020 годзе нарасціў аб'ёмы паставак у Расію больш як на 12 працэнтаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла начальнік службы па інфармацыйнай рабоце і сувязях з грамадскасцю прадпрыемства Ксенія Перастароніна.

"У мінулым годзе ММЗ удалося нарасціць аб'ёмы паставак у Расію больш як на 12 працэнтаў у параўнанні з 2019 годам (з 2,69 млн да 3,02 млн расійскіх рублёў), - сказалі ў прэс-службе. - Актыўна развіваецца напрамак спецыяльнай тэхнікі, аб'ём продажаў якой у РФ у 2020 годзе вырас у параўнанні з папярэднім больш як у 2,5 раза".

На сённяшні дзень Мінскі маторны завод супрацоўнічае з 59 расійскімі прадпрыемствамі прамысловай зборкі, а таксама працуе над устанаўленнем партнёрскіх адносін яшчэ з дзесяццю. У РФ асноўныя спажыўцы прадукцыі ММЗ - гэта ААТ "Электраагрэгат" (Курск), Туймазінскі завод аўтабетонавозаў (Башкортастан), Заволжскі завод гусенічных цягачоў (Ніжагародская вобл.), ТАА "Завод ПСМ" (Яраслаўская вобл.), ТАА "АРСМАШ" (Санкт-Пецярбург), Кавылкінскі электрамеханічны завод (Мардовія), ТАА "ВПТ-Нафтамаш" (Масква) і іншыя.

Акрамя таго, ММЗ прадаўжае развіваць дылерскую сетку ў Расіі. "У 2020 годзе было заключана шэсць новых дылерскіх дагавораў, у тым ліку чатыры - з кампаніямі, якія рэалізуюць спецтэхніку, і два - якія рэалізуюць рухавікі і запасныя часткі да іх", - адзначылі ў прэс-службе.

Што датычыцца асноўных мэт на 2021 год, ММЗ прадоўжыць развіваць тавараправодную сетку ў РФ па двух напрамках: рухавікі плюс запасныя часткі да іх і спецыяльная тэхніка. У планах таксама арганізаваць пастаянна дзеючую выстаўку пашыранага мадэльнага рада рухавікоў і спецтэхнікі на гандлёва-выставачных пляцоўках ТАА "Гандлёвы дом "Мінскі маторны завод" у Нагінску і яго партнёраў у кожнай федэральнай акрузе Расіі.

Акрамя гэтага, ММЗ вядзе работу па арганізацыі зборачнай вытворчасці рухавікоў на базе гандлёвага дома ў Нагінску з аб'ёмам выпуску да 5 тыс. адзінак у год. "Вялікія надзеі звязаны з новай лінейкай маларазмерных чатырохцыліндравых рухавікоў MMZ-4D/4DT/4DTI/4DTG, якія з'яўляюцца аналагамі нямецкіх матораў Deutz і японскіх Kubota, аднак яны значна прасцейшыя ў выкарыстанні і абслугоўванні, - падкрэслілі на прадпрыемстве. - Добрыя магчымасці адкрываюцца для рухавікоў новай лінейкі ў плане пераабсталявання былой ва ўжыванні тэхнікі. Першы прыклад такога пераабсталявання - аўтамабіль УАЗ-469 з маторам MMZ-4DTI. Ён паспяхова быў прадстаўлены на выстаўках і атрымаў шырокі рэзананс у міжнароднай прэсе, у патэнцыяльных спажыўцоў і нават аўтааматараў". У гэтым годзе павінна быць выраблена першая прамысловая партыя рухавікоў гэтай лінейкі не толькі для спажыўцоў з Беларусі, але і Расіі.

Мінскі маторны завод - вытворца сучасных дызельных, газадызельных, газапоршневых рухавікоў. Спецыялізуецца на распрацоўцы, праектаванні і вырабе сучасных трох-, чатырох-, шасці- і васьміцыліндравых рухавікоў. На заводзе выпускаецца больш за 100 мадыфікацый рухавікоў у дыяпазоне магутнасцей ад 7 да 330 кВт, прызначаных для ўстаноўкі на сельскагаспадарчую, дарожна-будаўнічую і лесаўборачную тэхніку, аўтамабілі і аўтобусы, энергаўстаноўкі, кампрэсары і іншыя агрэгаты. Рухавікі ММЗ пастаўляюцца на канвееры 49 прадпрыемстваў у Беларусі, Расіі, краінах СНД і далёкага замежжа, прадукцыя прадаецца ў больш як 40 краін Еўропы, Азіі, Афрыкі, Паўночнай і Лацінскай Амерыкі. Пры вытворчасці рухавікоў выкарыстоўваюцца камплектуючыя сусветна вядомых кампаній.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі