Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Ліп 2022

ММЗ і "Казаньсельмаш" пачалі камплектаваць расійскія апырсквальнікі беларускімі рухавікамі

ММЗ і
Фота ММЗ

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі маторны завод сумесна з ТАА "Казаньсельмаш" запусціў сумесны праект па камплектацыі расійскіх апырсквальнікаў беларускімі рухавікамі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ММЗ.

Супрацоўніцтва двух вялікіх прадпрыемстваў нарошчвае абароты. На выстаўцы "Аграволга-2022" наведвальнікі і ўдзельнікі выстаўкі азнаёміліся з новым беларуска-расійскім тандэмам - самаходным апырсквальнікам ОС-3000 БАРС. "Машына, што комплектуецца 6-цыліндравым рухавіком ММЗ Д-262.2S2, прызначана для хімічнай апрацоўкі раслін і ўнясення вадкіх мінеральных угнаенняў. Д-262.2S2 - шасціцыліндравы рухавік унутранага згарання з радавым вертыкальным размяшчэннем цыліндраў, непасрэдным упырскваннем дызельнага паліва і ўзгараннем ад сціску. Дызель аснашчаны турбанадзіманнем і прызначаны для эксплуатацыі пры тэмпературы навакольнага паветра ад мінус 45 да плюс 40 градусаў. Гэта дае магчымасць працаваць на тэхніцы, аснашчанай рухавіком ММЗ, пры любым надвор'і і розных геаграфічных умовах", - расказалі ў прэс-службе.

"Шасціцыліндравае машыннае сэрца вытворчасці Мінскага маторнага завода з'яўляецца лепшым рашэннем па суадносінах эфектыўнасці і кошту, а па функцыянальных характарыстыках дасць фору многім імпартным рухавікам", - падкрэслілі ў ММЗ.

Мінскі маторны завод - вытворцы сучасных дызельных, газадызельных, газапоршневых рухавікоў. Спецыялізуецца на распрацоўцы, праектаванні і вытворчасці сучасных трох-, чатырох-, шасці- і васьміцыліндравых рухавікоў. На заводзе выпускаюць больш за 100 мадыфікацый рухавікоў у дыяпазоне магутнасці ад 7 кВт да 330 кВт, прызначаных для ўстаноўкі на сельскагаспадарчую, дарожна-будаўнічую тэхніку, аўтамабілі і аўтобусы, энергаўстаноўкі, кампрэсары і іншыя агрэгаты. Рухавікі ММЗ пастаўляюцца на канвееры 49 прадпрыемстваў Беларусі, краін СНД і далёкага замежжа, прадукцыя прадаецца ў больш як 50 краін Еўропы, Азіі, Афрыкі, Паўночнай і Лацінскай Амерыкі. Пры вытворчасці рухавікоў выкарыстоўваюцца камплектуючыя сусветна вядомых кампаній.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі