Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Чэр 2015

Мятлікаў упэўнены ў высокай ацэнцы індыйскімі партнёрамі створаных у Беларусі ўмоў для вядзення бізнесу

4 чэрвеня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Індыйскія партнёры высока ацэняць створаныя ў Беларусі ўмовы вядзення бізнесу. Упэўненасць у гэтым выказаў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў, адкрываючы беларуска-індыйскі бізнес-форум, які праходзіць сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння ўвазе гасцей - прэзентацыя інвестыцыйнага патэнцыялу Беларусі і інструментаў падтрымкі беларускага экспарту. Упэўнены, што індыйскія партнёры высока ацэняць спрыяльныя ўмовы, створаныя ў нашай краіне для вядзення бізнесу", - адзначыў Міхаіл Мятлікаў.

Паводле яго слоў, удзел у мерапрыемстве прымаюць прадстаўнікі амаль 40 індыйскіх і больш як 100 беларускіх кампаній. "Гэта машынабудаванне і лёгкая прамысловасць, прыборабудаванне і медыцына, нафтахімія і фармацэўтыка, энергетыка і IT-сфера. Сярод індыйскіх дзелавых колаў ёсць і прадстаўнікі сусветна вядомай кінаіндустрыі", - паведаміў старшыня БелГПП.

Прадстаўнікі індыйскай дэлегацыі наведалі флагман беларускага машынабудавання - ААТ "БелАЗ", бізнесменам з Індыі былі прадстаўлены магчымасці і перавагі ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень".

Беларускім удзельнікам будзе прэзентавана праграма "Рабі ў Індыі". "Прыклад беларускага ўдзелу ў гэтай праграме - распрацаванае ў Беларусі медыцынскае абсталяванне, вытворчасць якога пачынаецца ў Індыі. Яно прадстаўлена ў холе Нацыянальнай бібліятэкі, дзе праходзіць форум. Таксама там прадстаўлены новыя інавацыйныя беларускія распрацоўкі і інвестыцыйныя праекты ў галіне фармацэўтыкі з удзелам індыйскіх кампаній. Агульная сума інвестыцый - больш за $50 млн", - адзначыў Міхаіл Мятлікаў.

Таксама на форуме пройдуць перагаворы паміж бізнесменамі Беларусі і Індыі, будуць падпісаны камерцыйныя кантракты. У індыйскіх гасцей будзе магчымасць наведаць аграпрамысловую выстаўку "Белагра", дзе прадстаўлены апошнія беларускія дасягненні ў сферы сельскай гаспадаркі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі