Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Сак 2023

Мятлікаў: на ўдзел у выстаўцы "Інапрам" падалі заяўкі каля 200 беларускіх кампаній

Мятлікаў: на ўдзел у выстаўцы
Фота з архiва

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На ўдзел у выстаўцы "Інапрам" у Екацярынбургу падалі заяўкі каля 200 беларускіх кампаній. Аб гэтым расказаў журналістам старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь у гэтым годзе выступае як краіна-партнёр на выстаўцы "Інапрам" у Екацярынбургу. "Раней такімі краінамі былі Кітай, Турцыя і іншыя. Ужо каля 200 кампаній заявіліся для ўдзелу ў беларускай экспазіцыі. Гэта выстаўка, дзе не толькі будуць прадстаўлены беларускія машынабудаванне, станкабудаванне, нафтахімія, лёгкая прамысловасць, але і чакаецца вялікая дзелавая праграма. У рамках гэтага мерапрыемства пройдзе беларуска-расійскі форум. Таксама будзе шырокая культурная праграма - у Екацярынбургу пройдзе кірмаш - фестываль беларускай прадукцыі, дзе жыхары і госці расійскага горада змогуць азнаёміцца з прадукцыяй легпрама, сувенірамі і гэтак далей", - расказаў Міхаіл Мятлікаў.

Як і ў папярэднія гады, БелГПП чакае вялікую колькасць гасцей. "Гэта практычна ўсе рэгіёны Расіі і каля 50 дэлегацый дзелавых колаў з розных краін свету", - рэзюмаваў кіраўнік БелГПП.

Беларусь упершыню прыме ўдзел у выстаўцы "Інапрам" у якасці краіны-партнёра. Гэта асаблівы статус, галоўныя перавагі якога - памер экспазіцыі не меншы за 3 тыс. кв.м, прыярытэтнае размяшчэнне ў выставачным павільёне, шырокая падтрымка з боку арганізатараў, расійскіх федэральных і рэгіянальных органаў улады, павышаная ўвага да экспазіцыі з боку СМІ.

Аб гатоўнасці прыняць удзел у прамысловай выстаўцы заявілі многія вядучыя беларускія прадпрыемствы: БЕЛАЗ, Мінскі трактарны завод, БАТЭ, Мінскі аўтамабільны завод і іншыя. На выстаўцы будуць прадстаўлены ўсе сферы - ад легпрама і прадуктаў харчавання да прамысловасці, ІТ-тэхналогій і сельгасабсталявання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі