Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Врс 2015

Мясніковіч: Сумесныя прадпрыемствы - кропкі росту гандлёва-эканамічных адносін з Індыяй

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сумесныя прадпрыемствы - кропкі росту гандлёва-эканамічных адносін з Індыяй, заявіў сёння журналістам старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч па выніках сустрэчы з міністрам гандлю і прамысловасці Індыі Нірмалай Сітхараман, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кропкі росту - гэта стварэнне сумесных кампаній, аб якіх мы дамаўляліся, у Беларусі і ў Індыі. Тут ужо не толькі гандлёва-эканамічнае, не толькі таварнае, а інвестыцыйнае супрацоўніцтва", - адзначыў старшыня Савета Рэспублікі.

Размова ідзе ў тым ліку аб цэнтры беларускай тэхнікі ў Індыі і медыцынскім комплексе ў Беларусі. Плануецца, што ў цэнтры беларускай тэхнікі будзе прадстаўлена прадукцыя БелАЗа, "Амкадора", а магчыма МАЗа і МТЗ. Там будзе ажыццяўляцца перадпрадажная падрыхтоўка, лакалізацыя, абслугоўванне тэхнікі і падрыхтоўка кадраў. У Беларусі ж фактычна "ёсць задзел" па пяці прадпрыемствах па вытворчасці медпрэпаратаў. Яны будуюцца з удзелам індыйскага капіталу ў Бешанковічах, Нясвіжы, Скідзелі і Калядзічах.

Другі важны напрамак - падрыхтоўка дагавора аб зоне свабоднага гандлю ЕАЭС з Індыяй. Акрамя таго, неабходна актывізаваць парламенцкія кантакты праз абнаўленне груп дружбы ў парламентах Індыі і Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі