Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Ліп 2016

Мясніковіч прапануе арганізаваць сумесную з Рэспублікай Карэя вытворчасць тэлевізараў і панэлей

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сумеснае прадпрыемства Беларусі і Рэспублікі Карэя па вытворчасці тэлевізараў і панэлей прапанаваў арганізаваць старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Карэя ў Беларусі Кім Ёнг Хо, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, я думаю, што можна было б актывізаваць гэту работу, і ў першую чаргу я хачу зрабіць прапанову пабудаваць сумесную фабрыку па вытворчасці тэлевізараў і панэлей з адной з вашых кампаній. Гэта можа быць Samsung або LG", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Ён адзначыў, што з улікам стварэння ў Беларусі новай эканомікі, над чым цяпер актыўна працуюць, да месца было б актывізаваць міжнароднае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва з Рэспублікай Карэя. "Задзел пэўны ёсць, але хацелася б, каб у нас былі сумесныя праекты, якія сапраўды выгадны бакам", - дадаў старшыня Савета Рэспублікі. У якасці станоўчага прыкладу ён прывёў паспяховую работу Беларуска-карэйскага цэнтра інфармацыйнага доступу, які за паўтара года існавання паказаў высокія вынікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі