У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Ліс 2016

Мясніковіч прапанаваў стратэгію развіцця ўстойлівага транспартнага калідора з Еўропы ў Кітай

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стратэгію комплекснага развіцця ўстойлівага шматмадальнага транспартнага калідора з Еўропы ў Кітай прапанаваў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч на Глабальнай канферэнцыі ААН па ўстойлівым транспарце, якая прайшла ў Ашхабадзе 26-27 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Туркменістане.

На пленарным пасяджэнні Міхаіл Мясніковіч прапанаваў стратэгію комплекснага развіцця ўстойлівага шматмадальнага транспартнага калідора з Еўропы ў Кітай, галоўны прынцып якой заключаецца ва ўзаемным дапаўненні двух буйнейшых праектаў: ЕАЭС і Эканамічнага пояса Вялікага Шаўковага шляху.

У час канферэнцыі старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі правёў шэраг двухбаковых сустрэч з кіраўнікамі дэлегацый краін-удзельніц і міжнародных арганізацый. Так, з Прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі адбыўся абмен меркаваннямі па рэалізацыі сумесных праектаў у мэтах развіцця дамоўленасцей, дасягнутых у час візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Грузію. З генеральным сакратаром ШАС Рашыдам Алімавым Міхаіл Мясніковіч абмеркаваў пытанні, якія датычацца ўдзелу Беларусі ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Старшыню Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Туркменістане Алега Табанюхава прыняў Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў. Адбыўся канструктыўны дыялог, у ходзе якога бакі абмеркавалі актуальныя тэмы стратэгічнага партнёрства Беларусі і Туркменістана па шматлікіх напрамках узаемадзеяння. Разгледжаны пытанні будаўніцтва Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната, рэалізацыя якога знаходзіцца на завяршальнай стадыі.

Тэма будаўніцтва гэтага камбіната абмяркоўвалася таксама ў час сустрэч Міхаіла Мясніковіча з членамі Кабінета міністраў Туркменістана. Па выніках наведвання Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната з удзелам высокіх службовых асоб Туркменістана плануюцца кіраўніцкія рашэнні. Абмяркоўваліся і іншыя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску