Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Крс 2015

Мясніковіч: Неабходна павялічыць тавараабарот з Францыяй і дабівацца дадатнага сальда для Беларусі

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч лічыць неабходным павялічыць тавараабарот з Францыяй, дабіваючыся пры гэтым дадатнага сальда для Беларусі. Аб гэтым Міхаіл Мясніковіч заявіў сёння ў ходзе сустрэчы з французскай дэлегацыяй на чале са старшынёй групы дружбы "Францыя - Беларусь" Нацыянальнай асамблеі Францыі - дэпутатам парламента Жэральдам Дарманенам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Мясніковіч"Можна было б павялічыць аб'ёмы ўзаемнага тавараабароту (ён у нас крыху большы за $500 млн і рэзка - на карысць французскага боку)", - сказаў Міхаіл Мясніковіч, звярнуўшы ўвагу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Францыі Паўла Латушкі на перспектыву набліжэння да дадатнага сальда для краіны. "Нам трэба ўзаемна паглядзець, якім чынам павялічыць аб'ёмы ўзаемнага гандлю, прыцягнуць інвестыцыі. Напрыклад, з Германіяй у нас тавараабарот складае $4 млрд 100 млн, з Італіяй - $2 млрд 180 млн, прычым з абедзвюма краінамі ў нас ёсць інвестыцыйныя праекты", - падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі.

Жэральд ДарманенУ сувязі з гэтым, паводле яго слоў, неабходна больш актыўна запрашаць вядомыя французскія кампаніі да інвесціравання ў Беларусі. "Сёння, калі ўвесь свет глабалізуецца і калі мы паўсюдна канстатуем стварэнне і транснацыянальных карпарацый, і сумесных акцыянерных таварыстваў, гэтым пытанням можна было б удзяліць увагу, - лічыць Міхаіл Мясніковіч. - І калі чагосьці ў заканадаўстве недастаткова, мы як парламентарыі гатовы аказаць усялякае садзейнічанне для таго, каб забяспечыць дагаворна-прававую базу на тым узроўні, які задавальняе нашых партнёраў".

"Мы, у прынцыпе, разглядаем нашы адносіны як даволі стабільныя і дынамічныя, але я думаю, ёсць усе падставы для таго, каб яны набылі большую маштабнасць. Мы гатовы працаваць у рамках не толькі парламенцкіх кантактаў, але і рэгіянальных сувязей", - падкрэсліў ён.

У сваю чаргу Павел Латушка дадаў, што па выніках 2014 года ў гандлі беларускі бок прырос больш як на 25 працэнтаў, а французскі імпарт зменшыўся на 15 працэнтаў. "Мы ўпершыню за дзевяць гадоў перасягнулі рубеж нашага экспарту $100 млн", - адзначыў дыпламат.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі