Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Врс 2015

Мясніковіч: Iдэя напрамую супрацоўнічаць з расійскімі рэгіёнамі дала вынік

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ідэя напрамую супрацоўнічаць з расійскімі рэгіёнамі дала вынік, заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч у інтэрв'ю тэлеканалу "РТР-Беларусь", якое было прысвечана ІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, паведамляе БЕЛТА.

Старшыня Савета Рэспублікі звярнуў увагу, што ідэя аб супрацоўніцтве з расійскімі рэгіёнамі напрамую, а не вырашаць усё "праз крамлёўскія інстанцыі", была выказана ўжо даволі даўно Прэзідэнтам Беларусі. "Гэта дало свой вынік. Ужо выбудавана сістэма наведвання рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі нашай краіны", - сказаў Міхаіл Мясніковіч. Ён дадаў, што прыкладна палавіна пагадненняў па гэтай лініі падпісваецца паміж беларускім урадам і рэгіёнам Расіі. "Мы заўсёды зыходзім з прагматызму: калі гэта добра, калі гэта выгадна прадпрыемствам, значыць, гэта ўлады падтрымліваюць", - адзначыў спікер.

Ён таксама падкрэсліў, што 20 працэнтаў усяго беларускага экспарту ў Расію - інавацыйная прадукцыя. Адказваючы на пытанне наконт падазрэнняў у рээкспарце санкцыйных тавараў у Расію, Міхаіл Мясніковіч растлумачыў: "Наша мытня, нашы органы ўнутраных спраў затрымалі санкцыйных тавараў практычна ў 2 разы больш, чым гэта было зроблена расійскімі калегамі. Таму, безумоўна, мы ніколі не ставілі задачу - атрымаць выгаду з таго, што нехта знаходзіцца пад санкцыямі, а мы будзем нейкім несумленным партнёрам".

Акрамя таго, Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што беларускі бок мае намер зацікавіць расійскія рэгіёны больш цеснай і ўзаемавыгаднай кааперацыяй. Пры гэтым рост аб'ёму продажаў Беларусь мае намер забяспечыць з дапамогай развіцця сумесных зборачных вытворчасцей. Ён дадаў, што расійская праграма імпартазамяшчэння адкрывае для Беларусі пэўныя нішы. Аднак пакуль, на жаль, у гэтай праграме беларускі бок не фігуруе ў якасці сувыканаўцы. Міхаіл Мясніковіч ужо ўзняў гэта пытанне на сустрэчы са старшынёй Савета Федэрацыі Валянцінай Мацвіенка.

Як паведамлялася, ІІ Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі праходзіў у Сочы 17-18 верасня. Асноўнай яго тэмай была прамысловая палітыка Саюзнай дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі