Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Чэр 2015

Мясніковіч адзначае развіццё адносін з Туркменістанам у сферы інвестыцый і адукацыі

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адносіны Беларусі і Туркменістана добра развіваюцца ў сферы інвестыцый і адукацыі. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Туркменістана Назаргулы Шагулыевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У адрозненне ад іншых краін, з якімі ў нас склаліся гандлёвыя адносіны, тут (ва ўзаемадзеянні з Туркменістанам. - Заўвага БЕЛТА) ёсць і інвестыцыйнае супрацоўніцтва, і ў сферы адукацыі, укараняюцца інфармацыйныя тэхналогіі", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Таксама ён адзначыў: "У нас сапраўды склаліся вельмі добрыя і даверныя адносіны. Вельмі рады нашай сустрэчы. Хацеў бы, каб гэтыя сустрэчы мелі рэгулярны характар". Спікер дадаў, што такія адносіны склаліся і паміж лідарамі дзвюх краін.

На сустрэчы прысутнічаў і рэктар БНТУ Барыс Хрусталёў. "У яго ёсць вельмі цікавыя прапановы па ўдасканаленні сістэмы нацыянальных кадраў", - звярнуў увагу Міхаіл Мясніковіч. Акрамя таго, ён зрабіў акцэнт на тым, што ў гэтым годзе будзе адзначацца 20-годдзе нейтралітэту Туркменістана. Таксама на сустрэчы абмяркоўваліся пытанні будаўніцтва Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната па выпуску калійных угнаенняў.

Як паведамлялася, Міхаіл Мясніковіч 24-28 сакавіка знаходзіўся з рабочым візітам у Туркменістане, у ходзе якога абмяркоўваліся пытанні будаўніцтва камбіната, а таксама стварэння чыгуначнага комплексу па абслугоўванні рухомага саставу і г.д. У цэлым гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва дзвюх краін развіваецца пазітыўна. Што датычыцца адукацыйнай сферы, то ў Беларусі навучаюцца больш як 9,3 тыс. грамадзян Туркменістана, што складае палавіну ўсіх замежных студэнтаў у рэспубліцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі