Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Чэр 2017

Мясніковіч і Мацвіенка адкрылі ў Маскве выстаўку інавацый

Адкрыццё выстаўкі дасягненняў у інавацыйнай і навукова-тэхнічнай сферы ў Маскве 29 чэрвеня, Масква /Вольга Казловіч - БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч і старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Валянціна Мацвіенка адкрылі сёння ў Маскве выстаўку дасягненняў у інавацыйнай і навукова-тэхнічнай сферы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Выстаўка арганізавана ў рамках IV Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які праходзіць у Маскве 29-30 чэрвеня.

Як адзначыла Валянціна Мацвіенка, Форум рэгіёнаў стаў для дзвюх краін добрай традыцыяй. У дні форуму рэгулярна праводзяцца выстаўкі на пэўную тэматыку. У бягучым годзе экспазіцыя прысвечана дасягненням дзвюх краін у сферы інавацый, высокіх тэхналогій, ІТ.

На выстаўцы прадстаўлены дзясяткі лепшых узораў высокатэхналагічнай прадукцыі, у тым ліку ў сферы электратранспарту і металургіі. Менавіта такія тавары складаюць аснову канкурэнтаздольнасці эканомік дзвюх дзяржаў, падкрэсліла Валянціна Мацвіенка.

Паводле яе слоў, у глабальным свеце паасобку нельга быць канкурэнтаздольным. У сувязі з гэтым старшыня Савета Федэрацыі прапанавала Беларусі актывізаваць супрацоўніцтва, што будзе садзейнічаць захаванню і росту канкурэнтаздольнасці эканомік дзвюх краін, дасць магчымасць паспяхова канкурыраваць на сусветных рынках. "Неабходна выкарыстоўваць наш патэнцыял і рухацца наперад", - сказала яна.

Асаблівую ўвагу ў сваім выступленні Валянціна Мацвіенка ўдзяліла ўмацаванню рэгіянальнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. Чым актыўней яно будзе пашырацца, тым большая будзе аддача ад двухбаковага ўзаемадзеяння, падкрэсліла яна.

Адкрыццё выстаўкі дасягненняў у інавацыйнай і навукова-тэхнічнай сферы ў Маскве У сваю чаргу Міхаіл Мясніковіч заявіў, што Беларусь чакае высокіх вынікаў ад IV Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Паводле яго слоў, вялікія надзеі звязаны і з праводзімай выстаўкай, паколькі на ёй прадстаўлены самыя перспектыўныя інавацыі. Умоўна экспазіцыю можна падзяліць на дзве часткі: вынікі беларуска-расійскай кааперацыі і ўнікальныя дасягненні дзвюх краін. Беларускія інавацыі аб'яднаны на выстаўцы ў 14 кластараў па прыярытэтных напрамках. Знамянальна, што тут прадстаўлены і маладзёжныя праекты і ідэі. Гэта асабліва актуальна ў святле таго, што бягучы год аб'яўлены ў Беларусі Годам навукі. "Нашы праекты запатрабаваны, даюць практычныя вынікі. Мы сапраўды здольны вырышаць многія задачы сумесна, у тым ліку ў сферы імпартазамяшчэння. Размова аб прадукцыі 5-га і 6-га тэхналагічных укладаў", - упэўнены Міхаіл Мясніковіч. На яго думку, гэта выстаўка і форум у цэлым дадуць пачатак новым значным праектам і кантрактам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс