У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Ліп 2017

Медыцынскія сімулятары будуць вырабляць у Беларусі

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Распрацоўку і вытворчасць медыцынскага сімуляцыйнага абсталявання наладзяць у Беларусі. Стварэнне сумеснага беларуска-татарстанскага прадпрыемства прадугледжана пагадненнем, якое 24 ліпеня падпісалі міністры аховы здароўя Беларусі і Татарстана (Расійская Федэрацыя) Валерый Малашка і Адэль Вафін, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Праект развіцця вытворчасці сімуляцыйнага абсталявання ўжо даўно абмяркоўваўся, - сказаў Валерый Малашка. - Мы прапанавалі Рэспубліцы Татарстан партнёра, які зарэкамендаваў сябе ў вытворчасці медыцынскай тэхнікі і добра валодае ўсімі метадамі і тэхналогіямі, што выкарыстоўваюцца ў гэтай спецыфічнай вытворчасці. На мой погляд, гэты вопыт атрымае добры рэзультат".

Паводле слоў міністра, сімуляцыйнае абсталяванне дае магчымасць павысіць практыкаарыентаванасць пры падрыхтоўцы ўрачоў, сярэдніх медыцынскіх работнікаў. Больш таго, яно будзе карысна пры кантролі навыкаў і кампетэнцый практыкуючых урачоў і медсясцёр.

Сумесны беларуска-татарстанскі праект дасць магчымасць узняць на якасна новы ўзровень прафесійную падрыхтоўку і перападрыхтоўку ўрачоў як у Беларусі, так і Татарстане, адзначыў Адэль Вафін. Гэта чарговы крок ва ўкараненні самых сучасных тэхналогій у медыцынскую адукацыю.

Чакаецца, што першыя сімулятары вырабяць у 2018 годзе. Прадукцыя канкурэнтаздольная і будзе запатрабавана ў тым ліку на еўрапейскім рынку.

Рэспубліка Татарстан укараняе сучасныя падыходы да падрыхтоўкі ўрачоў, павышэння іх кваліфікацыі з выкарыстаннем сімулятараў па шэрагу найбольш актуальных напрамкаў: эндахірургіі, траўматалогіі, артапедыі і інш.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску