Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Сак 2020

Мазырскі НПЗ пачаў перапрацоўку першай партыі азербайджанскай нафты

Мазырскі НПЗ пачаў перапрацоўку першай партыі азербайджанскай нафты
Фота з архiва

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мазырскі НПЗ пачаў перапрацоўку першай партыі азербайджанскай нафты, паведаміў сёння журналістам прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нафта з першага танкера ў Адэсе паступіла па нафтаправодзе на Мазырскі НПЗ. Завод пачаў яе перапрацоўку", - сказаў Аляксандр Цішчанка.

Сыравіна дастаўлена з Адэсы на беларускі завод па трубаправодзе.

Як паведамлялася, дзяржаўная нафтавая кампанія Азербайджана Socar паставіць у сакавіку ў Беларусь каля 250 тыс. т нафты. Два з трох танкераў ужо даставілі сыравіну ў Адэсу. Старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў паведамляў, што Socar у 2020 годзе можа паставіць у Беларусь да 1 млн т нафты.

Акрамя таго, у сакавіку ў порце Клайпеды чакаюць чатыры танкеры з нафтай для Беларусі. Першы з іх прыбыў у літоўскі порт 4 сакавіка, яшчэ адзін чакаецца сёння.

Пастаўкі ад вялікіх нафтавых кампаній з Расіі спынены 1 студзеня з-за таго, што не былі дасягнуты дамоўленасці па цане. Як растлумачыў першы віцэ-прэм'ер Дзмітрый Крутой, Беларусь лічыць эканамічна немэтазгодным і бессэнсоўным плаціць прэміі расійскім нафтавым кампаніям у ранейшых аб'ёмах. Прэм'ер-міністр Сяргей Румас 11 сакавіка паведаміў, што Беларусь прадставіла Расіі новыя прапановы па пастаўках нафты.

Сумарны аб'ём паставак нафты з розных крыніц на беларускія НПЗ у сакавіку складзе каля 1 млн т. У студзені і лютым яны працавалі на загрузцы 50 працэнтаў і перапрацавалі каля 1,8 млн т нафты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі