Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Май 2015

МАЗ у 2015 годзе плануе пачаць прамвытворчасць новай мадыфікацыі газавых аўтобусаў

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МАЗ у 2015 годзе плануе пачаць прамысловую вытворчасць новай мадыфікацыі газавых аўтобусаў, прадстаўленай на VIII Міжнародным аўтатранспартным фестывалі "Свет аўтобусаў" у Каломне (Расія). Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на Мінскім аўтамабільным заводзе.

"Гарадскі газавы аўтобус вялікага класа МАЗ 103965, газавы сабрат популярнай маделі МАЗ 103, прыцягнуў да сябе асаблівую ўвагу на выстаўцы. Гэты ўзор быў выраблены ў пачатку мая спецыяльна для выстаўкі і прызнаны на ёй лепшым гарадскім аўтобусам у аднайменнай намінацыі", - падкрэслілі спецыялісты. Наступным этапам стане тэсціраванне і сертыфікацыя новай мадыфікацыі газавага аўтобуса. "Прыкладна праз паўгода можа пачацца яго прамысловая вытворчасць", - адзначылі на прадпрыемстве.

Прадстаўлены ў Расіі аўтобус аснашчаны рухавіком Mercedes пятага экалагічнага стандарту і аўтаматычнай каробкай пераключэння перадач.

Удзельнікамі VIII Міжнароднага аўтатранспартнага фестывалю ў гэтым годзе сталі больш за 120 кампаній з 19 краін свету, якія выставілі ў экспазіцыі ў агульнай колькасці 80 аўтобусаў. Афіцыйны дылер Мінскага аўтамабільнага завода ў Расіі прывёз у Каломну тры ўзоры пасажырскай тэхнікі.

Мінскі аўтамабільны завод створаны ў 1944 годзе. У 2009 годзе пераўтвораны ў ААТ "МАЗ", з 2012-га ААТ "МАЗ" стала кіруючай кампаніяй холдынга "БелаўтаМАЗ". У склад холдынга ўваходзяць 10 прадпрыемстваў, на якіх працуюць амаль 30 тыс. чалавек. Холдынг вырабляе седлавыя цягачы, бартавыя, сярэднетанажныя аўтамабілі, самазвалы, лесавозы, сартыментавозы, аўтамабілі павышанай праходнасці, аўтамабілі-шасі пад камплектацыю разнастайнага спецабсталявання і ўстановак. МАЗ выпускае больш за 500 мадэлей і мадыфікацый грузавых аўтамабіляў і каля 20 мадэлей пасажырскай тэхнікі. Першая дэманстрацыя аўтобуса вытворчасці МАЗ на газу адбылася ў верасні 2013 года на міжнароднай выстаўцы "Камтранс-2013" у Маскве. З таго часу мадэлі прайшлі сертыфікацыю і запушчаны ў серыйную вытворчасць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі