Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Aug 2018

МАЗ плануе ў 2018 годзе нарасціць пастаўкі ў краіны Афрыкі на 10 працэнтаў

Фота афіцыйнага сайта МАЗ

24 жніўня Мінск /Кар. БЕЛТА/. МАЗ плануе ў 2018 годзе нарасціць пастаўкі ў краіны Афрыкі на 10 працэнтаў, паведаміў сёння журналістам начальнік аддзела экспарту ў краіны Афрыкі і Лацінскай Амерыкі ўпраўлення знешнеэканамічных сувязей па экспарце прадпрыемства Антон Казлоўскі.

"Плануем па выніках 2018 года нарасціць пастаўкі ў краіны Афрыкі прыкладна на 10 працэнтаў. Гэта перспектыўны рэгіён для нас", - сказаў Антон Казлоўскі.

Намеснік камерцыйнага дырэктара - дырэктар па рэалізацыі аўтатэхнікі ў далёкае замежжа ААТ "МАЗ" Сяргей Крэль адзначыў, што прадукцыя прадпрыемства ў параўнанні з канкурэнтамі з іншых краін знаходзіцца ў сярэдняй цэнавай катэгорыі. "Наша тэхніка даражэйшая, чым у кітайскіх вытворцаў, але па крытэрыі "суадносіны цана-якасць" мы сёння канкурэнтаздольныя на афрыканскім рынку", - падкрэсліў ён.

Намеснік камерцыйнага дырэктара звярнуў увагу, што камплектацыя тэхнікі для афрыканскага спажыўца адрозніваецца ў сувязі з кліматычнымі ўмовамі ў рэгіёне. "Гэта трапічныя шыны, спецыяльная праводка, больш моцныя кандыцыянеры ў кабіне, больш просты ў эксплуатацыі і рамонце рухавік. Афрыканскі спажывец выстаўляе шэраг асаблівых патрабаванняў, якія трэба выконваць", - дадаў ён.

У лютым МАЗ адкрыў зборачную вытворчасць у Егіпце. Прапрацоўваецца магчымасць зборкі тэхнікі і ў іншых краінах Афрыкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі