Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Mar 2021

МАЗ мае намер прасоўваць прадукцыю на рынак Арменіі

МАЗ мае намер прасоўваць прадукцыю на рынак Арменіі
Фота з архiва

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны дырэктар ААТ "МАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЎТАМАЗ" Валерый Іванковіч і камерцыйны дырэктар прадпрыемства Сяргей Шуляк прынялі ўдзел у сустрэчах з прадстаўнікамі армянскага бізнесу. Мерапрыемствы праходзілі пры ўдзеле Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Арменіі Аляксандра Канюка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінскага аўтамабільнага завода.

У час візіту ў Арменію кіраўніцтва Мінскага аўтамабільнага завода правяло перагаворы з генеральным дырэктарам ЗАТ "РафэлГрыг" Рафаэлем Грыгаранам. Кіраўнікі беларускага і армянскага прадпрыемстваў прэзентавалі заводы, абмяняліся думкамі аб перспектыўных напрамках узаемнага супрацоўніцтва. Адзін з такіх напрамкаў - прасоўванне аўтобусаў МАЗ на армянскі рынак кампаніяй "РафэлГрыг", адзначылі ў прэс-службе.

Акрамя таго, беларуская дэлегацыя сустрэлася з заснавальнікам армянскіх кампаній "Ліга" і "Шаарт" Арсенам Абраамянам. У ходзе сустрэчы кіраўнікі Мінскага аўтамабільнага завода прадставілі інфармацыю аб прадпрыемстве і выпускаемых мадэлях аўтатэхнікі. Армянскі бок зацікавілі мадэрнізаваныя самазвалы, самазвальныя аўтапаязды і пасажырская тэхніка МАЗ. У час перагавораў бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва па пастаўках у Арменію аўтобусаў рознага класа і спецыялізаванай будаўнічай тэхнікі.

Па выніках сустрэчы быў выказаны намер правесці рабочую паездку армянскіх прадпрымальнікаў у Мінск.

Мінскі аўтамабільны завод - адно з буйнейшых беларускіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў, якое спецыялізуецца на выпуску велікагрузных аўтамабіляў, спецтэхнікі, аўтобусаў, тралейбусаў і прычапной тэхнікі. Гандлёвая марка МАЗ шырока вядома ў СНД і далёкім замежжы. Тэхніка адпавядае экалагічным стандартам Еўра-5, 6. З канвеера завода сыходзяць седлавыя цягачы, бартавыя аўтамабілі, шасі пад устаноўку рознага спецабсталявання - усяго больш за 500 мадэлей і мадыфікацый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі