У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Снж 2018

МАЗ да канца года паставіць у Чувашыю каля 60 аўтобусаў

МАЗ да канца года паставіць у Чувашыю каля 60 аўтобусаў

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "МАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелаўтаМАЗ" да канца бягучага года паставіць у Чувашыю каля 60 аўтобусаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт прадпрыемства.

Ключы ад 10 нізкападлогавых аўтобусаў МАЗ атрымалі прадстаўнікі ТАА "Крокус-Аўта" - аператара гарадскіх маршрутаў грамадскага пасажырскага транспарту Чэбаксар. Намеснік генеральнага дырэктара беларускага завода Генадзь Скітаў адзначыў, што да канца года ў Чувашыю будзе пастаўлена каля 60 аўтобусаў. "Думаем, што жыхары Чувашыі ацэняць нашы аўтобусы. І спадзяёмся, што ўжо ў наступным годзе іх можна будзе ўбачыць у вялікай колькасці ў многіх гарадах Расіі", - сказаў ён.

Кіраўнік Чувашскай Рэспублікі Міхаіл Ігнацьеў падзякаваў беларускай дэлегацыі за пашырэнне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, аператыўнае выкананне дамоўленасцей. Першы намеснік міністра прамысловасці Беларусі Генадзь Свідзерскі адзначыў, што дзве краіны шмат робяць для ўмацавання ўзаемаадносін, дасягнення вынікаў у сумесных праектах. "Гэтыя аўтобусы, вырабленыя на Мінскім аўтамабільным заводзе, прызначаны палепшыць горад Чэбаксары. Вельмі спадзяюся, што яны спадабаюцца гараджанам, дадуць магчымасць хутчэй дастаўляць пасажыраў, палепшыць транспартнае абслугоўванне. І гэта будзе наш сумесны ўклад", - сказаў ён.

У Чэбаксарах згодна з транспартнай рэформай зменяць 14 аўтобусных маршрутаў, 16 маршрутаў адменяць. Прадугледжана змяненне структуры аўтобуснага парку: колькасць аўтобусаў вялікай і сярэдняй умяшчальнасці павялічыцца больш як на 200 адзінак, пры гэтым значна скарацілася колькасць мікрааўтобусаў. Гэта дасць магчымасць сур'ёзна разгрузіць транспартныя патокі, павысіць камфорт і бяспеку перавозак пасажыраў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску