Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Врс 2016

МАЗ і "Амкадор" маюць намер стварыць зборачныя вытворчасці ў Пакістане

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі аўтамабільны завод і ААТ "Амкадор" зацікаўлены ў асваенні пакістанскага рынку. Магчымасці рэалізацыі ў Пакістане шэрага праектаў абмяркоўваліся ў Мінску 22 верасня ў час візіту ў Беларусь урадавай дэлегацыі правінцыі Пенджаб (Пакістан) пад кіраўніцтвам намесніка міністра прамысловасці правінцыі Халіда Шэрдзіла, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства прамысловасці.

"Размова ішла аб стварэнні гандлёвага прадстаўніцтва прадпрыемстваў, а з часам і зборачнай вытворчасці, - адзначылі ў прэс-службе. - Сумесным прадпрыемствам прапануюць шэраг бонусаў: прадаставяць зямлю, адменяць увазныя пошліны на абсталяванне на і 10 гадоў вызваляць ад падаткаў".

Пенджаб - найбольш прамыслова развітая правінцыя Пакістана, якая лідзіруе па ўзроўні дабрабыту насельніцтва. Тут таксама дынамічна развіваецца сельская гаспадарка. Доля правінцыі ў ВУП Пакістана складае амаль 60 працэнтаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі