У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Врс 2015

Мацвіенка прапануе скаардынаваць праграмы імпартазамяшчэння ў Беларусі і Расіі

18 верасня, Сочы /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Спікер Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціна Мацвіенка прапануе скаардынаваць праграмы імпартазамяшчэння ў Беларусі і Расіі. Аб такой ініцыятыве яна расказала сёння журналістам у час II Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Сочы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У сваю чаргу старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што беларускі бок мае намер дабівацца таго, каб у расійскіх праграмах імпартазамяшчэння беларускія прадпрыемствы былі прыраўнаваны да нацыянальных вытворцаў.

Валянціна Мацвіенка, гаворачы аб сочынскім форуме, ахарактарызавала яго як змястоўны і прафесійны дыялог. "Удзельнікамі форуму выказана шмат новых ідэй, канструктыўных прапаноў", - сказала яна.

Паводле слоў спікера Савета Федэрацыі, форум аказаўся вельмі запатрабаваным і прадстаўнічым, у ім прынялі ўдзел кіраўнікі 60 рэгіёнаў Расіі, што ў два разы больш, чым у мінулагоднім форуме, а таксама кіраўнікі ўсіх абласцей Беларусі, прадстаўнікі расійскага і беларускага бізнесу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску