У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Май 2016

Мацюшэўскі: Правілы гульні для інвестараў у Беларусі павінны быць стабільнымі і празрыстымі

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Правілы гульні для замежных інвестараў у Беларусі павінны быць стабільнымі і празрыстымі. Такое меркаванне выказаў сёння першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі на сумесным пасяджэнні дзвюх палат беларускага парламента, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Па просьбе дэпутата Уладзіслава Шчэпава першы віцэ-прэм'ер пракаменціраваў вынікі праведзенага ў Вене форуму, прысвечанага прыцягненню еўрапейскіх інвестыцый у Беларусь. "Адбылася вельмі пазітыўная, адкрытая размова. Мы чулі адзін аднаго, і можна сказаць, што сапраўды ёсць шчыры інтарэс з боку еўрапейскай супольнасці, дзелавых колаў да эканомікі Беларусі", - сказаў ён.

"Цяпер мяч на нашым баку. Трэба стварыць максімальна камфортныя, гібкія, простыя механізмы прыцягнення інвестыцый у нашу краіну. Але самае галоўнае - стварыць такія правілы гульні, якія былі б зразумелымі, празрыстымі і доўга не змяняліся. Тады нашы інтарэсы супадуць - еўрапейскай супольнасці і Рэспублікі Беларусь", - лічыць Васіль Мацюшэўскі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску