Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Кст 2025

Мардовія зацікаўлена супрацоўнічаць з Брэсцкай вобласцю ў прамысловасці і маладзёжнай палітыцы

Мардовія зацікаўлена супрацоўнічаць з Брэсцкай вобласцю ў прамысловасці і маладзёжнай палітыцы
Фота з архiва

18 кастрычніка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Рэспублікі Мардовія (Расійская Федэрацыя) знаходзіцца з афіцыйным візітам у Брэсцкай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У складзе расійскай дэлегацыі - кіраўнік рэспублікі Мардовія Арцём Здунаў. Мэта візіту - правядзенне перагавораў, накіраваных на развіццё супрацоўніцтва. "Мы ў Беларусі ўпершыню. Нашы продкі абаранялі адзіную краіну, і мы застаёмся брацкімі рэспублікамі. Саранск - "сталіца святла" ў Савецкім Саюзе - і цяпер трымае гэту марку, займаючыся ўсім, што звязана з крыніцамі святла. Такія ж прадпрыемствы ёсць у Брэсцкай вобласці. Гэта адзін з напрамкаў, на якім мы дакладна зробім вялікі акцэнт, каб разам вырабляць і прадаваць. Рынак даволі вялікі вакол, у Садружнасці можна шмат цікавага зрабіць", - адзначыў Арцём Здунаў.

Бакі бачаць шмат агульнага для ўзаемадзеяння таксама ў гуманітарнай сферы. "Другі напрамак - работа з моладдзю. У вас яна пастаўлена на самым высокім узроўні. Дамовіліся, што нашы дзеці абавязкова павінны сюды прыехаць у ваенна-патрыятычны лагер (у Рэспубліканскі цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі. - Заўвага БЕЛТА). Але мы і нашы тэхналогіі пакажам", - дадаў кіраўнік рэспублікі Мардовія.

На тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ваяваў дзед Арцёма Здунава. Брэсцкая крэпасць на кіраўніка Рэспублікі Мардовія зрабіла глыбокае ўражанне. "Сэрца б'ецца часцей, таму што мы выраслі на апавяданнях патрыятычных. Тут жа і з Мардовіі героі ёсць (якія абаранялі Брэсцкую крэпасць. - Заўвага БЕЛТА), біліся да канца і пахаваны. Вядома, сакральнае месца. Уражанне поўнае пра яе можна скласці толькі пасля наведвання. Буду ўсім рэкамендаваць абавязкова наведаць Брэсцкую крэпасць", - падкрэсліў ён.

Расійскія госці азнаёміліся з умовамі ў Рэспубліканскім цэнтры патрыятычнага выхавання моладзі. У мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" усклалі кветкі і ўшанавалі памяць абаронцаў Айчыны мінутай маўчання.

"Мы адкрыты не проста для дыялогу, а для плённага супрацоўніцтва ў любых напрамках (культурных, адукацыйных, эканамічных, у прамкааперацыі) з усімі рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі. Нам вельмі імпануе, што хоць кіраўнік Рэспублікі Мардовія і ўпершыню ў Брэсцкай вобласці, але ўжо знойдзена разуменне з калегамі па многіх пытаннях", - звярнуў увагу намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Віктар Рафаловіч.

Арцём Здунаў запрасіў дэлегацыю Брэсцкай вобласці наведаць з візітам у адказ Мардовію.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі