Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Jun 2022

Мардовія зацікаўлена ў пастаўках беларускай тэхнікі

Мардовія зацікаўлена ў пастаўках беларускай тэхнікі
Фота з архiва

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мардовія зацікаўлена ў пастаўках беларускай тэхнікі. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня ўрада Рэспублікі Мардовія Уладзімір Сідараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас ёсць вялікі інтарэс да сельскагаспадарчай, камунальнай, будаўнічай, лесанарыхтоўчай тэхнікі. У гэтым напрамку чакаецца вялікі спектр работы: неабходны сэрвісныя і навучальныя цэнтры, спецыялісты, запасныя часткі, склады, лагістыка", - сказаў Уладзімір Сідараў.

Паводле яго слоў, Мардовія плануе пастаўляць у Беларусь оптавалакно. "Мы адны на тэрыторыі ЕАЭС выпускаем такую прадукцыю. У сувязі з увядзеннем санкцый плануем рэалізоўваць пастаўкі, у тым ліку і ў Беларусь. Раней краіна набывала оптавалакно ў ЗША. Сёння ж імпарт гэтай прадукцыі закрыты", - адзначыў старшыня ўрада.

"Паміж Беларуссю і Мардовіяй існуюць цесныя сувязі, у тым ліку паміж прадпрыемствамі, арганізацыямі, у культурнай сферы. Гэты візіт насычаны рознымі падзеямі. У дарожных картах і пратакольных мерапрыемствах вялікі пералік пытанняў", - дадаў Уладзімір Сідараў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі