Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Врс 2017

Малашка: Беларуска-індыйскія фармвытворчасці будуць павышаць лакалізацыю

11 верасня, Нью-Дэлі /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларуска-індыйскія фармвытворчасці ў Беларусі будуць павышаць лакалізацыю. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр аховы здароўя Валерый Малашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў міністра, Індыя ў сферы фармацэўтыкі з'яўляецца стратэгічным партнёрам для Беларусі. "Больш як 250 субстанцый мы набываем ад індыйскіх прадпрыемстваў. Поспехі беларускай фармпрамысловасці вядомы, але разам з тым мы павінны выходзіць на новыя ўзроўні, новыя лекавыя прэпараты і тэхналогіі. Дагаворы былі падпісаны з кампаніямі, якія сёння якраз і з'яўляюцца лідарамі на рынку лекавых прэпаратаў новых напрамкаў, нанатэхналогій. Гэтыя кампаніі згадзіліся з намі папрацаваць, і мы атрымаем новую якасць лекавых прэпаратаў", - расказаў Валерый Малашка.

Ён адзначыў, што ўжо цяпер у Беларусі рэалізуюцца тры інвестпраекты - вытворчасці ў Скідзелі, Калодзішчах і Бешанковічах.

Вядома, што на 2017-2018 гады намечаны запуск сумесных беларуска-індыйскіх фармацэўтычных вытворчасцей у Беларусі, дзе будуць вырабляцца лякарствы для лячэння раку, туберкулёзу, ВІЧ, гепатыту, проціпухлінныя лякарствы, монакланальныя антыцелы. "Мы гаворым аб тым, што пачнём вырабляць гэтыя прэпараты ў нас у краіне з далейшай больш глыбокай лакалізацыяй", - заявіў міністр.

Паводле яго слоў, у складзе беларускай дзелавой дэлегацыі таксама ёсць навуковыя работнікі, якія маюць намер наведаць фармацэўтычныя прадпрыемствы, у тым ліку навуковыя лабараторыі. "Я нават не сумняваюся, што мы знойдзем тыя напрамкі, па якіх зможам сумесна папрацаваць", - сказаў Валерый Малашка.

Як паведамлялася, у час беларуска-індыйскага бізнес-форуму ў Нью-Дэлі падпісаны шэраг пагадненняў і мемарандумаў. У іх ліку генеральнае пагадненне аб стратэгічным партнёрстве паміж Міністэрствам аховы здароўя Беларусі і кампаніяй Hetero Labs Limited; трохбаковае пагадненне аб асноўных умовах паміж Міністэрствам аховы здароўя, кампаніяй "Глорынкор" і кампаніяй Biocon Limited; трохбаковае пагадненне аб асноўных умовах паміж Міністэрствам аховы здароўя, "Глорынкор" і кампаніяй Cadila Healthcare Limited.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі