Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Май 2019

"Мала парадку" - Лукашэнка незадаволены сітуацыяй у лясной галіне


23 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка незадаволены сітуацыяй у лясной галіне. Аб гэтым ён заявіў сёння, прымаючы віцэ-прэм'ера Уладзіміра Дворніка і старшыню Камітэта дзяржкантролю Леаніда Анфімава з дакладам аб павышэнні эфектыўнасці выкарыстання лясных рэсурсаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба ўдваіх сабрацца і вызначыцца з Міністэрствам лясной гаспадаркі, як будзем жыць далей. Гэта падарунак прыроды. Але мы ставімся да лесу вельмі дрэнна. Я бываю часта (не толькі пралятаю - я зверху таксама бачу, што адбываецца) у лесе і гляджу, як працуюць нашы леснікі. Ні па пасадках, ні своечасова спілаваць спелы лес для таго, каб яго перапрацаваць, ні дарог... Увогуле, мала парадку. Мы проста бязладна ставімся да гэтага дару прыроды. Гэта найвялікшы дар! Я ўжо не гавару пра эканоміку. Амаль 40 працэнтаў тэрыторыі - лес. І трэба скарыстацца гэтым рэсурсам. Гэта добрая сыравіна. А вы там напілавалі недзе лесу, нават ужо журналісты даведаліся, і не можаце яго перапрацаваць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, апошнім часам гучыць вельмі шмат нараканняў наконт работы ў лясной галіне. "І вам, Уладзімір Андрэевіч (Дворнік), трэба сур'ёзна падключыцца да гэтага пытання, разабрацца. Леанід Васільевіч (Анфімаў) адказны ў мяне за лясную гаспадарку з даўніх яшчэ часоў і нядрэнна ведае, што адбываецца ў лесе", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што чарговы раз яму ўносіцца прапанова дазволіць пастаўкі бярвення на знешнія рынкі. "Мы некалі ўжо адышлі ад гэтага, дамовіліся, што мы павінны перапрацоўваць нашы лясныя рэсурсы ў нейкі паўфабрыкат, а лепш у мэблю з высокай дабаўленай вартасцю. Перапрацоўваць сыравіну і пастаўляць на знешнія рынкі. Вы зноў мне ўносіце прапанову аб пастаўках гэтага нават не піловачніку, а бярвення", - заўважыў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што пры рабоце ў лясной галіне не можа ісці гаворкі аб наяўнасці адходаў. "Вучыцеся ў немцаў. У іх няма адходаў. Перапрацуйце і прадайце", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка прывёў прыклад, што цяпер "распачалі цэлую эпапею" з перапрацоўкай нізкаякаснай драўніны, у тым ліку атрыманай у выніку высечкі пашкоджаных караедам участкаў лесу, у паліўныя пелеты. "Шэсць заводаў пабудуем". Калі вы іх пабудуеце? Я пацікавіўся тэхналогіяй гэтых заводаў. Слухайце, якія заводы? Стаяць дзве машыны, якія перапрацоўваюць шчэпкі, апілкі і іншыя адходы і ператвараюць у пелеты, - сказаў ён. - І попыт вялікі на рынку, і цана нядрэнная. Дык гэта трэба было ўжо ўчора завезці абсталяванне і паставіць. Я прыводзіў прыклад 1941 года. Калі б мы так пераносілі заводы на Урал, мы вайну прайгралі б. А тут шэсць машын не можам паставіць!"

"Таму калі ў вас ўтвараюцца нейкія лішкі, адходы, якія вы не можаце перапрацаваць на дзеючых прадпрыемствах, давайце, хутчэй рэалізоўвайце гэтыя праекты", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі