Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Чэр 2017

Макей: Хутчэйшае ўступленне Беларусі ў СГА будзе садзейнічаць пашырэнню гандлёва-эканамічных сувязей

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хутчэйшае ўступленне Беларусі ў СГА будзе садзейнічаць пашырэнню гандлёва-эканамічных сувязей. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў сёння на міжнароднай канферэнцыі "Эканамічная бяспека ў глабалізаваным свеце" ў рамках экспертнай ініцыятывы "Мінскі дыялог", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хутчэйшае ўступленне Беларусі ў СГА будзе садзейнічаць пашырэнню гандлёва-эканамічных сувязей, спрыяльна паўплывае на інвестыцыйны клімат і дзелавы імідж краіны", - заявіў міністр.

Паводле слоў Уладзіміра Макея, Беларусь імкнецца ўмацоўваць свае пазіцыі ў міжнароднай шматбаковай гандлёвай сістэме. Ён адзначыў, што з 2016 года беларускі бок значна актывізаваў перагаворны працэс у СГА па ўсіх напрамках, і ўжо адчувальны канкрэтныя вынікі.

На гэты момант падпісаны пратаколы аб завяршэнні двухбаковых перагавораў з Японіяй, Рэспублікай Карэя. "Да канца года плануем завяршыць перагаворы яшчэ з шэрагам краін. Мы ўдзячны і нашым амерыканскім, і еўрапейскім партнёрам за падтрымку намаганняў Беларусі, накіраваных на актывізацыю працэсу нашага ўступлення ў СГА", - сказаў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Ён дадаў, што сістэмная работа па ўзаемадзеянні з сакратарыятам і членамі СГА далі магчымасць выйсці на падрыхтоўку фінальнага дакумента - праекта даклада рабочай групы.

Размаўляючы з журналістамі, Уладзімір Макей звярнуў увагу, што Беларусь вельмі цесна займаецца гэтай сферай і выкарыстоўвае для гэтага розныя магчымасці: вядзе кансультацыі з калегамі з іншых краін, актыўна працуе на жэнеўскай пляцоўцы і ўзаемадзейнічае з еўрапейскімі партнёрамі. "Я думаю, што мы за даволі кароткі перыяд часу пройдзем той адрэзак шляху, які застаўся".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі