У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Ліп 2017

Макей у Славеніі абмеркаваў актывізацыю гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных сувязей

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанні актывізацыі гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных сувязей абмяркоўваліся ў час афіцыйнага візіту міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея ў Славенію. Візіт быў прымеркаваны да 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж незалежнымі Беларуссю і Славеніяй, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Адбыліся сустрэчы кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі з Прэзідэнтам Славеніі Борутам Пахарам, намеснікам прэм'ер-міністра, міністрам замежных спраў Славеніі Карлам Эр'яўцам, мэрам Любляны Зоранам Янкавічам, прадстаўнікамі славенскага бізнесу.

На перагаворах са сваім калегам Карлам Эр'яўцам Уладзімір Макей абмеркаваў актуальны стан і перспектывы развіцця беларуска-славенскіх адносін, узаемадзеянне Беларусі і Славеніі ў рамках міжнародных арганізацый, дыялог па лініі Беларусь - ЕС, супрацоўніцтва дзвюх краін у ходзе беларускага старшынства ў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятыве. Асноўны акцэнт быў зроблены на пытаннях актывізацыі гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных сувязей паміж дзвюма краінамі.

У якасці прыярытэтных сфер умацавання адносін бакі вылучылі інавацыйную і тэлекамунікацыйную сферы, будаўніцтва і энергетыку, сельскую гаспадарку і перапрацоўку харчовай прадукцыі, машынабудаванне і фармацэўтыку. Разгледжаны пытанні пашырэння крэдытна-інвестыцыйнага і банкаўскага ўзаемадзеяння, прамысловай кааперацыі. Дасягнута дамоўленасць аб актывізацыі работы па наладжванні супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі дзвюх краін, у прыватнасці, паміж сталічнымі мэрыямі.

Падкрэслена, што трывалым фундаментам для выбудоўвання доўгатэрміновага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з'яўляюцца гістарычна цесныя сувязі і традыцыйна цёплыя адносіны паміж народамі.

Па выніках перагавораў падпісана праграма супрацоўніцтва паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Славеніі на 2017-2018 гады, якая прадугледжвае пералік канкрэтных двухбаковых мерапрыемстваў і з'яўляецца своеасаблівай дарожнай картай развіцця адносін паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін на бліжэйшую перспектыву.

Міністры таксама абмяняліся віншавальнымі пасланнямі з нагоды 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін. У сваім пасланні Уладзімір Макей падкрэсліў, што спектр узаемных інтарэсаў і дыялог паміж дзвюма краінамі пашыраецца з кожным годам.

Акрамя таго, Уладзімір Макей быў прыняты Прэзідэнтам Славеніі Борутам Пахарам. Бакі разгледзелі пытанні развіцця эканамічных, інвестыцыйных, гуманітарных і культурных сувязей, падкрэслілі неабходнасць пашырэння і павышэння ўзроўню палітычнага дыялогу паміж краінамі. Абмеркавана сітуацыя ў рэгіёне і праблематыка міжнароднай бяспекі. Асаблівая ўвага ўдзелена пытанням развіцця ўзаемадзеяння Беларусі з Еўрапейскім саюзам.

На сустрэчы з мэрам Любляны Зоранам Янкавічам Уладзімір Макей абмеркаваў перспектывы наладжвання прамога супрацоўніцтва паміж сталіцамі. Акцэнт быў зроблены не толькі на развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і абмене вопытам і перспектыўнымі напрацоўкамі ў сферы гарадской гаспадаркі, але і на культурным і гуманітарным складніках. Міністр падзякаваў за прадастаўленне Люблянскай бібліятэкай арыгінала "Малой падарожнай кніжыцы" Францыска Скарыны для часовага экспанавання ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Асобна адзначаны высокі патэнцыял супрацоўніцтва ў сферы адукацыі.

Адбылася таксама сустрэча міністра з прадстаўнікамі славенскага бізнесу, зацікаўленага ў паглыбленні супрацоўніцтва з Беларуссю, на якой абмеркаваны перспектывы рэалізацыі эканамічных праектаў, стварэння сумесных вытворчасцей і выхаду на рынкі трэціх краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс