У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Ліс 2018

Макей: у інтарэсах Беларусі і Расіі - забяспечыць нарошчванне ўзаемавыгадных гандлёвых адносін

Макей: у інтарэсах Беларусі і Расіі - забяспечыць нарошчванне ўзаемавыгадных гандлёвых адносін

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У інтарэсах Беларусі і Расіі - забяспечыць нарошчванне ўзаемавыгадных гандлёвых адносін. Аб гэтым кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей заявіў сёння на сумесным пасяджэнні калегій міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нашых агульных інтарэсах - замацаваць пазітыўныя тэндэнцыі і забяспечыць далейшае нарошчванне ўзаемавыгадных гандлёвых адносін", - падкрэсліў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, правядзенне гэтага сумеснага пасяджэння калегій МЗС дзвюх краін з'яўляецца яшчэ адным практычным сведчаннем актыўнага развіцця беларуска-расійскіх адносін, якое прадаўжаецца ў бягучым годзе па ўсіх напрамках: у палітыцы, эканоміцы, энергетыцы, транспарце, культуры, сацыяльнай сферы.

"Інтэнсіўныя кантакты на вышэйшым і высокім узроўнях, розныя фарматы міжурадавага ўзаемадзеяння, уключаючы наш, паміж міністэрствамі замежных спраў, сумесныя камісіі і міжгаліновыя рабочыя групы даюць магчымасць падтрымліваць рэгулярны двухбаковы дыялог для вырашэння шырокага спектра пытанняў", - сказаў міністр.

Новы імпульс атрымала рэгіянальнае ўзаемадзеянне. Па выніках V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі падпісана 76 новых пагадненняў аб супрацоўніцтве і кантрактаў больш як на $500 млн. "У цэлым пазітыўна выглядае і дынаміка супрацоўніцтва ў эканамічнай сферы. Для Беларусі гэта нязменны прыярытэт", - звярнуў увагу Уладзімір Макей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс