Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Oct 2016

Макей: Беларускім прадпрыемствам важна аператыўна рэагаваць на зменлівыя ўмовы знешніх рынкаў

30 кастрычніка, Доха /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларускім прадпрыемствам важна аператыўна рэагаваць на зменлівыя ўмовы знешніх рынкаў. Такое меркаванне, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, выказаў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

"Не толькі ваенна-палітычная, але і фінансава-эканамічная сітуацыя ў свеце дынамічна развіваецца. На мой асабісты погляд, праблема аператыўнага адэкватнага рэагавання на зменлівыя абставіны - гэта праблема нумар адзін для нашых галін і шэрага прадпрыемстваў, - заявіў міністр. - На жаль, часам даводзіцца штурхаць некаторыя нашы прадпрыемствы, прымушаць адгукнуцца на нейкія прапановы знешніх парнёраў".

Уладзімір Макей канстатаваў, што сучасная сітуацыя радыкальна адрозніваецца ад той, якая была, напрыклад, у часы Савецкага Саюза, калі існаваў вялікі попыт на тую ці іншую прамысловую прадукцыю. "Пакупнікі прыязджалі з чамаданамі грошай і стаялі ў чэргах, каб купіць трактар, аўтамабіль або што-небудзь яшчэ. Сёння ты яшчэ павінен прыехаць на гэты рынак, паказаць, што твая тэхніка канкурэнтаздольная. Неабходна пераканаць пакупніка, каб ён набыў гэту тэхніку", - сказаў ён.

"Гэта праблема для нас з'яўляецца адной з самых галоўных - гатоўнасць беларускіх кампаній, прадпрыемстваў адгукнуцца на прапановы партнёраў або прапанаваць выгадныя, абгрунтаваныя, падрыхтаваныя ў адпаведнасці з існуючымі міжнароднымі правіламі праекты і выпрацаваць дакладную стратэгію работы на тым ці іншым рынку", - адзначыў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Разам з тым ён канстатаваў, што беларускія арганізацыі і прадпрыемствы паступова набываюць вопыт адпаведнай работы, і сітуацыя змяняецца да лепшага. Актыўна працуе па пашырэнні знешнеэканамічных інтарэсаў Беларусі і Міністэрства замежных спраў

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі