У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Сак 2018

Магчымасці інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Беларуссю прэзентаваны на бізнес-форуме ў Іспаніі

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Магчымасці гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Беларуссю былі прэзентаваны на бізнес-форуме ў Таледа (Іспанія), паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Іспаніі.

У бізнес-форуме ўдзельнічалі больш за 30 іспанскіх кампаній, якія спецыялізуюцца ў такіх сферах, як машынабудаванне, энергетыка, аказанне кансалтынгавых паслуг, лёгкая і харчовай прамысловасць, фармацэўтыка.

У час форуму пасол Беларусі ў Францыі і Іспаніі (па сумяшчальніцтве) Павел Латушка выступіў з прэзентацыяй магчымасцей гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Беларуссю, у якой акцэнтаваў увагу прадстаўнікоў дзелавых колаў Іспаніі на ўмовах і перавагах укладання інвестыцый у краіну, улічваючы членства Беларусі ў ЕАЭС. Віцебскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты арганізавала прэзентацыю прамысловых і інвестыцыйных магчымасцей рэгіёна, у прыватнасці, у сферах лагістыкі, вытворчасці шкловалакна, апрацоўкі лёну.

Па выніках форуму адбыліся двухбаковыя перагаворы з прадстаўнікамі іспанскіх кампаній.

Бізнес-форум "Магчымасці вядзення бізнесу ў Беларусі" арганізаваны пасольствам Беларусі ў Іспаніі, Віцебскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, прадстаўніком БелГПП у Іспаніі, Гандлёвай палатай Таледа і Прадпрымальніцкай федэрацыяй аўтаноміі Кастылія-Ла-Манча.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску