У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Жнв 2015

Магчымасці БелАЗа могуць быць выкарыстаны пры пабудове эканамічнага калідора паміж Пакістанам і Кітаем

12 жніўня, Жодзіна /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Магчымасці Беларускага аўтамабільнага завода могуць быць выкарыстаны пры пабудове эканамічнага калідора паміж Пакістанам і Кітаем. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр інфармацыі, тэлерадыёвяшчання і нацыянальнай спадчыны Пакістана Перваіз Рашыд у час наведвання прадпрыемства прэм'ер-міністрам Навазам Шарыфам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Існуюць вялікія бізнес-магчымасці паміж Беларуссю і Пакістанам. Цяпер актыўна развіваецца эканамічны калідор паміж Пакістанам і Кітаем, і магчымасці такога прадпрыемства, як БелАЗ, могуць быць пры гэтым выкарыстаны", - адзначыў міністр інфармацыі. Паводле яго слоў, размова ідзе аб удзеле беларускага прадпрыемства ў такіх праектах, як будаўніцтва аўтабанаў і камунікацый. "Мы ўпэўнены, што гэта не апошні наш візіт на БелАЗ. Уражанні ад прадпрыемства застануцца на доўгі час у памяці ўсёй дэлегацыі. Думаю, гэта будзе добрай асновай для развіцця далейшага супрацоўніцтва", - падкрэсліў Перваіз Рашыд, дадаўшы, што больш за ўсё запомніцца гіганцкі БелАЗ 450-тоннік.

Першы намеснік генеральнага дырэктара БелАЗа Алег Сцяпук растлумачыў, што гэта першы візіт прэм'ер-міністра Пакістана на прадпрыемства. "Але мы прымалі ўжо дэлегацыі з гэтай краіны. Зусім нядаўна да нас прыязджаў міністр прамысловасці Пакістана, і мы змаглі паказаць яму ўсю нашу вытворчасць. Думаю, у нас вялікія перспектывы супрацоўніцтва з гэтай краінай", - сказаў ён.

Паводле слоў Алега Сцепука, спецыялісты БелАЗа вядуць перагаворы з горназдабыўнымі кампаніямі Пакістана. "Мы прапануем нашым партнёрам комплексныя рашэнні - не толькі перавозку вугальнай масы, але і яе эскалацыю. Акрамя таго, прапануем паслугі нашых навуковых інстытутаў па разведцы і здабычы карысных выкапняў. Спектр узаемадзеяння даволі шырокі", - канстатаваў ён.

БелАЗ пастаўляў ужо сваю тэхніку ў Пакістан у 2008 годзе. Гэта былі кар'ерныя самазвалы грузападымальнасцю 30 т. З таго часу БелАЗ сваю прадукцыю ў Пакістан не накіроўваў.

Беларускі аўтамабільны завод (Жодзіна) заснаваны ў верасні 1948 года. У 2010 годзе стаў акцыянерным таварыствам. З верасня 2012 года ААТ "Беларускі аўтамабільны завод" з'яўляецца кіруючай кампаніяй "БелАЗ-Холдынг". БелАЗ - гэта буйны сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў вялікай і асабліва вялікай грузападымальнасці, а таксама іншага цяжкага транспартнага абсталявання. Усяго за гісторыю прадпрыемства распрацавана больш як 500 мадыфікацый кар'ерных самазвалаў грузападымальнасцю ад 27 да 450 т. Выпушчана звыш 136 тыс. адзінак кар'ерных самазвалаў, якія былі адпраўлены больш як у 70 краін свету.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс