Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Mar 2018

Мадэрнізацыя БелОМА дасць магчымасць павысіць канкурэнтаздольнасць прадукцыі - Мясніковіч

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мадэрнізацыя холдынга "БелОМА" дасць магчымасць павысіць канкурэнтаздольнасць прадукцыі. Аб гэтым 29 сакавіка журналістам заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч у час наведвання вытворчых структурных падраздзяленняў ААТ "Мінскі механічны завод імя С.І. Вавілава - кіруючая кампанія холдынга "БелОМА", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час рабочай паездкі Міхаіл Мясніковіч азнаёміўся з узорамі вырабляемых дэталей, сустрэўся з працоўным калектывам і правёў прыём работнікаў. "Аб'ёмы экспарту прадукцыі прадпрыемства на расійскі рынак знізіліся на трэць. Гэта ў першую чаргу звязана з тым, што расіяне загрузілі свае вытворчыя магутнасці і пачалі выпускаць аналагі ў сябе. У сувязі з гэтым прадпрыемству трэба не спыняцца на дасягнутым, а сур'ёзна працаваць над мадэрнізацыяй, каб вырабляць канкурэнтаздольную прадукцыю, якая будзе сапраўды запатрабавана", - сказаў старшыня Савета Рэспублікі.

Сродкі на гэтыя мэты ёсць у інавацыйных фондах. "У адпаведнасці з рашэннямі кіраўніка дзяржавы ў Беларусі створаны рэспубліканскі і рэгіянальныя інавацыйныя фонды. У іх ёсць сродкі, якія можна атрымаць пад адпаведны праект пры належнай экспертызе і абгрунтаванні. Такім чынам можна зрабіць сур'ёзную мадэрнізацыю тых ці іншых вытворчасцей і выпускаць прадукцыю больш высокай якасці", - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

Акрамя таго, для стымуляцыі вытворчасці высокаканкурэнтнай прадукцыі для агульнага рынку неабходны адпаведныя рашэнні на ўзроўні Саюзнай дзяржавы. "Ідзе даволі моцны маніторынг усіх напрамкаў рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве. Восенню мы будзем праводзіць сумесна V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Ключавым будзе пытанне аб тых праблемах, якія назбіраліся ў рамках рэалізацыі Саюзнага дагавора, і што трэба зрабіць па гарманізацыі і ўніфікацыі нацыянальных заканадаўстваў, каб была забяспечана належная работа і добрасумленная канкурэнцыя на агульным рынку Расіі і Беларусі", - праінфармаваў старшыня Савета Рэспублікі.

ААТ "ММЗ імя С.І. Вавілава - кіруючая кампанія холдынга "БелОМА" ажыццяўляе распрацоўку і вытворчасць оптыка-электронных і оптыка-механічных вырабаў рознага прызначэння, аўтамабільных кампанентаў для велікагрузных аўтамабіляў, індывідуальных прыбораў уліку газу, прамысловых свяцільняў, бытавой тэхнікі, тавараў народнага спажывання. У яго склад уваходзяць ММЗ імя С.І. Вавілава, вілейскі завод "Зеніт", рагачоўскі завод "Дыяпраектар", жлобінскі завод "Святло", НТЦ "ЛЭМТ", завод "Оптык".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі