У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Крс 2015

Лукашэнка зацвердзіў прыярытэтныя напрамкі навукова-тэхнічнай дзейнасці ў Беларусі на 2016-2020 гады

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 красавіка падпісаў указ нумар 166 "Аб прыярытэтных напрамках навукова-тэхнічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь на 2016-2020 гады". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Указам кіраўніка дзяржавы зацверджаны прыярытэтныя напрамкі навукова-тэхнічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь на 2016-2020 гады. Распрацоўкі, выкананыя ў рамках прыярытэтных напрамкаў, будуць асвоены на прадпрыемствах рэальнага сектара эканомікі і ў арганізацыях сацыяльнай сферы, што будзе садзейнічаць павышэнню канкурэнтаздольнасці навукаёмістых сектараў нацыянальнай эканомікі, захаванню і развіццю перспектыўных навуковых школ.

Прыняцце ўказа забяспечыць канцэнтрацыю рэсурсаў на стварэнні прынцыпова новых матэрыялаў і рэчываў з зададзенымі ўласцівасцямі, прыбораў, абсталявання, тэхналогій V і VI тэхналагічных укладаў, а таксама стварэнні высокатэхналагічных вытворчасцей, якія забяспечваюць імпартазамяшчэнне і экспарт, развіццё метадаў дыягностыкі і лячэння ў медыцыне, распрацоўку новых лекавых сродкаў, бія- і нанатэхналогій, рацыянальнае прыродакарыстанне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску