Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Кст 2018

Лукашэнка запрашае еўрапейскія эліты і бізнес да больш цеснага супрацоўніцтва з Беларуссю

Лукашэнка запрашае еўрапейскія эліты і бізнес да больш цеснага супрацоўніцтва з Беларуссю

31 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што еўрапейскім элітам і бізнесу трэба звярнуць больш пільную ўвагу на інтэнсіфікацыю ўсіх складнікаў супрацоўніцтва з Беларуссю. Аб гэтым ён заявіў сёння на адкрыцці сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы імкнёмся да таго, каб Еўрасаюз стаў адной з апор знешняга гандлю Беларусі, супастаўнай з Расіяй і Еўразійскім эканамічным саюзам. Інтэнсіўнае крэдытна-інвестыцыйнае супрацоўніцтва, садзейнічанне далейшай мадэрнізацыі нашага прамысловага і аграрнага комплексаў - вось тое, што нам трэба для ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што Беларусь забяспечвае надзейны, бесперабойны транзіт энерганосьбітаў. Акрамя таго, праз краіну штогод праходзіць больш за 100 млн т розных грузаў. "І мы ніколі не стваралі праблем для заходніх партнёраў, і не створым іх", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым ён звярнуў увагу на наяўнасць значных бар'ераў у гандлі з Еўрасаюзам. "А гэта ж аснова бяспекі - менавіта эканоміка, сацыяльна-эканамічныя пытанні параджаюць нестабільнасць", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Беларусь шмат што робіць для Еўрасаюза ў сферы бяспекі, створаны эфектыўны заслон на шляху нелегальнай міграцыі. "Нават мыш не прапаўзе праз нашы граніцы да вас. А калі б яшчэ прыстойна да нас ставіліся, то і муха не праляцела б, - вобразна выказаўся Аляксандр Лукашэнка. - І гэта мы робім за свой кошт - абараняем вас ад патоку мігрантаў". Прэзідэнт дадаў, што Беларусь таксама актыўна процідзейнічае наркатрафіку, крыміналу, прадухіляе перамяшчэнне праз граніцу ў тым ліку радыеактыўных матэрыялаў.

"Пры гэтым мы не прэтэндуем на членства ў Еўрасаюзе і ідзём да еўрапейцаў не з працягнутай рукой. Нам заўсёды ёсць што прапанаваць партнёрам", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі