У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Ліс 2018

Лукашэнка запатрабаваў выключыць імпарт запчастак для тэхнікі і нагадаў аб праблеме адкатаў

Лукашэнка запатрабаваў выключыць імпарт запчастак для тэхнікі і нагадаў аб праблеме адкатаў

30 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў арганізаваць на айчынных прамысловых прадпрыемствах выпуск усёй наменклатуры неабходных запасных частак для рамонту тэхнікі. Аб гэтым ён заявіў сёння ў Оршы на нарадзе па развіцці льнаводства і перапрацоўкі лёну, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ніякага імпарту. Мы машынабудаўнічая краіна, вырабляем вельмі складаныя машыны. Ужо цяпер збярыце заказы, дапусцім, з ільнокамбіната. Аж да стварэння цэхаў па імпартазамяшчэнні ў той жа Оршы. Усё мы павінны рабіць у сябе. Паколькі будуць вазіць з-за мяжы, - сказаў Прэзідэнт. - А чаму возяць - таму што там адкаты. Там так званыя камісійныя - 8-15 працэнтаў. На днях вы пачуеце яшчэ адну эпапею. Ужо далажылі мне. Некалькі дзясяткаў кіраўнікоў папалі на гэтым самым імпарце. Пасрэдніцтва і гэтак далей і да таго падобнае. Спяшацца не будзем, але я ўжо бачу. Таму што там ужо затрыманы людзі з доказамі злачынства".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што вытворчасць тых ці іншых дэталей, якія цяпер закупляюцца за мяжой, можна даручыць айчынным прадпрыемствам. "Гомсельмаш" церпіць - не ўсе магутнасці заняты, МТЗ - ідзі рабі. Ніякага імпарту па рамонце і запчастках", - папярэдзіў беларускі лідар.

Ён дадаў, што гэта датычыцца не толькі патрэбнасцей ільняной галіны, але і іншых напрамкаў. "Гэта праблема праецыруецца на іншыя прадпрыемствы. Усё, што датычыцца запасных частак да тэхнікі - сеялак, арфаў, прэсаў і іншае", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы таксама паставіў задачу наконт больш шырокага выкарыстання айчынных тканін на швейных прадпрыемствах, у тым ліку камвольных і льняных. "Усе тканіны з мадэрнізаваных прадпрыемстваў. Вывучыце рынкі. Разумна падыдзіце, але свае тканіны павінны быць задзейнічаны швейнымі прадпрыемствамі. Гэта таксама важнейшае пытанне. У адваротным выпадку, дзеля чаго мы гэта ўсё задумалі", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску