У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Жнв 2017

Лукашэнка запатрабаваў не дапусціць сезонных ваганняў цэн на плодаагароднінную прадукцыю ў Мінску

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў не дапусціць сезонных ваганняў цэн на плодаагароднінную прадукцыю ў Мінску. Аб гэтым ён заявіў на рэспубліканскай селектарнай нарадзе па пытаннях уборкі ўраджаю ў 2017 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па запасах на зіму для двухмільённага Мінска і гасцей, якія прыедуць, дагаворы павінны быць заключаны. Вы закупіце столькі, колькі трэба, каб у нас не было сезоннага вагання цэн", - сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да старшыні Мінгарвыканкама Андрэя Шорца.

Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што ў бягучым годзе будзе добры ўраджай, які неабходна аператыўна сабраць і захаваць. Усе склады і сховішчы сталіцы павінны быць выкарыстаны пры неабходнасці для захоўвання ўраджаю, у тым ліку Мінскай вобласці.

Андрэй Шорац канстатаваў, што нарыхтоўка прадукцыі ў стабілізацыйныя фонды ідзе па графіку: на холадакамбінатах ужо створаны запасы ялавічыны, свініны, масла. Будзе нарыхтавана 15 тыс. т бульбы, 17,5 тыс. т агародніны, 4 тыс. т фруктаў. "Усё гэта дае магчымасць закрыць патрэбнасці Мінска", - адзначыў Андрэй Шорац.

Адносна цэн старшыня Мінгарвыканкама запэўніў, што сітуацыя кантралюемая. "Мы штодзень адсочваем цэны як у гандлёвай сетцы, так і на рынках. На рынках выдзелена каля 1 тыс. месц, якія могуць выкарыстоўваць пенсіянеры для продажу прадукцыі, вырашчанай на ўчастках. Штодзень каля 400 чалавек выкарыстоўваюць гэту магчымасць. Мы выдзелілі на Камароўскім рынку спецыяльныя месцы для Белкаапсаюза, 24 кропкі ў горадзе вызначылі для правядзення сезонных кірмашоў. Там будзе прадстаўлены шырокі асартымент, яны будуць праходзіць кожны тыдзень", - расказаў Андрэй Шорац.

Таксама ён запэўніў кіраўніка дзяржавы, што ўборачную кампанію Мінск правядзе ў тэрмін. У веданні Мінгарвыканкама знаходзяцца 29 гаспадарак.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс