Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Врс 2015

Лукашэнка запатрабаваў актывізаваць работу па спагнанні знешніх дэбіторскіх запазычанасцей

23 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў актывізаваць работу па спагнанні знешніх дэбіторскіх запазычанасцей. На гэтым кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на праведзенай 23 верасня нарадзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў гэты няпросты час бічом для эканомікі і дзяржаўных фінансаў стала праблема невяртання дэбіторскай запазычанасці. "Гэта значыць, што нашы прадпрыемствы пастаўляюць тавар, а грошы або не атрымліваюць наогул, што падобна да злачынства, або атрымліваюць несвоечасова, праз паўгода, а тое і праз год і гады. Гэта значыць, асобныя прадпрыемствы тавар аддалі, а грошай няма. Утвараецца дэбіторская запазычанасць. Краіна, прадпрыемствы, калектывы недаатрымліваюць грашовыя сродкі", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў: "Калі гэта ўнутраная запазычанасць, то мы хутка разбяромся з такімі праблемамі, але самае небяспечнае, што дэбіторская запазычанасць - знешняя". Ён нагадаў, што для вырашэння гэтых пытанняў былі прыняты жорсткія рашэнні, асабліва ўнутры краіны. "Апошні прыклад па алкаголі: хто не разлічыўся за запазычанасці да 1 верасня, знайшлі свае месцы ў следчым ізалятары. І так будзе ў далейшым. Мы не дазволім губіць дзяржаўныя і іншыя прадпрыемствы, якія займаюцца вытворчасцю, рознаму жуллю", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

На нарадзе разглядалася, як вырашаецца гэта праблема на Мінскім трактарным заводзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі