Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Лют 2017

Лукашэнка заклікае Расію разбірацца, перш чым уводзіць забарону на пастаўкі прадуктаў харчавання з Беларусі

7 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае Расію разбірацца, перш чым уводзіць забарону на пастаўкі прадуктаў харчавання з Беларусі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з губернатарам Кастрамской вобласці Расійскай Федэрацыі Сяргеем Сітнікавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вядома, мы не загінем. Мы абсалютна не загінем. Сёння свет глабалізаваны. Так, будзе складана страціць расійскі рынак, яшчэ нешта. Не ўвесь мы яго страцім. Нават калі Данкверт захоча, не атрымаецца. Але тым не менш навошта гэта, мне не зразумела. Я ніяк не магу зразумець, навошта гэта робіцца", - заявіў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сапраўды часам выяўляюцца спробы паставак па шэрых схемах. "Але пры чым тут Мінская вобласць? Жулікаў хапае, - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. - Навошта ж вы закрываеце, перш чым разабрацца. Калі вы ў Мінскай вобласці ўбачыце хоць адзін грам дрэннага мяса, закрывайце поўнасцю краіну".

Прэзідэнт прывёў пазітыўны прыклад супрацоўніцтва Беларусі з Кітаем па пытанні арганізацыі паставак на кітайскі рынак ялавічыны. "Яны прыехалі як партнёры, паглядзелі нашы прадпрыемствы. Няма ніякіх пытанняў", - адзначыў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу і на пытанне паставак на расійскі рынак перапрацаванай сельгаспрадукцыі. "Што мы тут парушаем? Нічога. Мы купляем і перапрацоўваем прадукцыю. Дакладна гэтак мы можам купіць ва Украіне, у Польшчы мяса. Перапрацаваць яго на прадпрыемствах, атрымаўшы новы прадукт, і пастаўляць на ўсе рынкі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў Беларусі не так шмат свабодных магутнасцей для перапрацоўкі замежнай сыравіны і ў асноўным яны выкарыстоўваюць прадукцыю айчыннага АПК. "Калі ў нас ёсць свабодныя магутнасці, каб дадаткова перапрацаваць, гэта 3 працэнты. У нас свае перапрацоўчыя прадпрыемствы загружаны поўнасцю. І што, гэтыя 2-3 працэнты нейкую пагрозу нанясуць Расіі?" - задаў рытарычнае пытанне кіраўнік дзяржавы.

Ён заўважыў, што пры ўсім пры гэтым для Беларусі ў тавараабароце з Расіяй складваецца адмоўнае сальда ў некалькі мільярдаў долараў.

"Простая эканоміка. Я пачынаю ўжо думаць: напэўна, палітыка - сапраўды баяцца страціць Беларусь. Усё ж такі тысяча кіламетраў калідор, - адзначыў Прэзідэнт. - Пачынаю ўжо ўгаворваць: ды выкіньце вы з галавы. Публічна кажу".

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што калі толькі стаў Прэзідэнтам, перад краінай стаяў выбар: або глыбока інтэгравацца з Захадам, або захаваць народнагаспадарчы комплекс з Расіяй, створаны яшчэ ў час Савецкага Саюза. "Я выбраў другое. Увесь адказ, куды Лукашэнка павярнуў або паварочвае - на Захад або на Усход. Да таго ж мы правялі рэферэндум па маёй ініцыятыве: быць з Расіяй або не быць. І больш як дзве трэці адназначна сказалі: так, мы з Расіяй", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Прэзідэнт дадаў, што цесныя сувязі паміж Беларуссю і Расіяй існуюць у шэрагу сфер. "У нас адзіная абарона, адзіная ППА", - прывёў ён прыклад.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі