У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Кст 2016

Лукашэнка заклікае краіны ЕАЭС да правядзення ўзгодненай прамысловай палітыкі

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны ЕАЭС павінны весці ўзгодненую прамысловую палітыку. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час сустрэчы з кіраўнікамі ўрадавых дэлегацый ЕАЭС і СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь рэгулярна ставіць пытанне аб правядзенні ўзгодненай прамысловай палітыкі. Адзіны шлях для ператварэння ЕАЭС у цэнтр эканамічнай сілы - гэта развіццё магутнай і сучаснай вытворчай базы на аснове кааперацыі, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Тэарэтычна з гэтай ідэяй згодны ўсе. Але практычнай рэалізацыі, на жаль, няма."

Як адзначыў Прэзідэнт, таксама неабходна ўрэгуляваць пытанні функцыянавання ЕАЭС ва ўмовах прымянення адной з дзяржаў-членаў аднабаковых мер абароны рынку адносна трэціх краін. "Нам патрэбны выразны механізм узаемадзеяння ў такіх сітуацыях, у першую чаргу для таго, каб на роўным месцы не ўзнікалі непаразуменні паміж удзельнікамі Саюза", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што пытанні функцыянавання ЕАЭС таксама абмяркоўваліся на нядаўнім саміце АДКБ у Арменіі. Паводле слоў Прэзідэнта, гэта была жорсткая і прынцыповая размова, але разам з тым адкрытая і дружалюбная.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску