26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) могуць стварыць свой унікальны еўразійскі прадукт. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 чэрвеня ў час выступлення на пленарным пасяджэнні Еўразійскага эканамічнага форуму "Стратэгія еўразійскай эканамічнай інтэграцыі: вынікі і перспектывы" абазначыў контуры абноўленай версіі эканамічнага саюза, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Работа па кааперацыйных праектах пачата, прыняты адпаведныя рашэнні, у саюзным бюджэце на гэтыя мэты прадугледжаны немалыя грошы. Трэба не даганяць адзін аднаго ў традыцыйных галінах, а разам стаць лідарамі ў новых, такіх, пра якія мы пакуль, можа, нават не думаем. Аб'яднаўшы патэнцыялы нашых эканомік, мы можам стварыць унікальны еўразійскі прадукт. Ад самалётаў і паяздоў да лічбавых рашэнняў і штучнага інтэлекту", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.