У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Лют 2017

Лукашэнка: З-за няроўнасці цэн на беларускім і расійскім рынках Беларусь страціла $15 млрд

Лукашэнка: З-за няроўнасці цэн на беларускім і расійскім рынках Беларусь страціла $15 млрд3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З-за няроўнасці цэн на беларускім і расійскім рынках Беларусь страціла $15 млрд. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З-за няроўных цэн, няроўных умоў Беларусь страціла (толькі з-за вось гэтага цэнавага фактару) $15 млрд. Яны прызнаюць гэту лічбу і далі цяпер нам аж $5 млрд крэдытаў. Ну добра, узяць у нас $15 млрд праз цэны, потым нам жа даць нашы грошы (і тое, толькі трэцюю частку) пад працэнт у тры разы больш, чым МВФ. Гэта нармальна?" - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым у Расіі агучваецца крытыка ў адрас Беларусі, у свой час там знялі цыкл фільмаў "Хросны бацька". "Я не бачыў ніводнага, усё збіраюся да гэтага вярнуцца, паглядзець, аб чым яны. Але кажуць, што даходзіць да зняваг Прэзідэнта. Гэта што, нармальна? А мы ж дамовіліся з расіянамі, з прэзідэнтамі: мы можам спрачацца, колькі хочаце, але не дапускаецца зневажанне адзін аднаго", - сказаў кіраўнік дзяржавы, звярнуўшы ўвагу, што ў Беларусі такіх выказванняў у адрас Прэзідэнта і прэм'ер-міністра Расіі не было. "Пачынаецца ад асабістага - да эканомікі. Гэта не нармальна, гэта трэба заканчваць", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс