31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адносіны з вядучымі краінамі Персідскага заліва неабходна манетызаваць - напрыклад, шляхам стварэння выгадных гандлёвых і інвестыцыйных праектаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час нарады з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"З вядучымі краінамі Персідскага заліва - Эміратамі, Аманам, Саудаўскай Аравіяй і Катарам - наладжаны ўстойлівы дыялог на вышэйшым узроўні. Але я хачу бачыць канкрэтную манетызацыю нашых адносін - выгадныя гандлёвыя і інвестыцыйныя праекты", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт закрануў тэму хабаў у ААЭ або Амане для магчымай вытворчасці і распаўсюджвання прадукцыі ў іншыя краіны Блізкага Усходу і Афрыкі. Паводле яго слоў, гэтыя праекты пакуль так і не рэалізаваны.
"Тут мы бога за бараду не ўзялі яшчэ. Ніякіх хабаў там мы яшчэ не стварылі. Мы толькі марым, што яны там павінны быць. Давайце дзейнічаць", - заклікаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на развіццё супрацоўніцтва з іншымі краінамі Блізкага Усходу. "У Лівіі складанасці ёсць, але мы супрацоўнічаем. Яны плацяць наперад. Лівія, Сірыя - з задавальненнем", - падкрэсліў ён. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, беларускія тавары гатовы купляць і ў Афганістане.