Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Май 2015

Лукашэнка: Вопыт Беларусі ў пераадоленні эканамічнага спаду ва ўмовах крызісу і санкцый супраць Расіі ўнікальны

22 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу і эканамічных санкцый супраць Расіі вопыт Беларусі ў пераадоленні эканамічнага спаду быў унікальным. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларускі вопыт пераадолення эканамічнага спаду, па сутнасці, быў унікальным, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - У ЗША, Заходняй Еўропе адзначаліся масавыя скарачэнні. Сотні тысяч людзей раптоўна страцілі работу, але мы выстаялі тады і цяпер справімся".

Паводле слоў Прэзідэнта, Беларусь - краіна з адкрытай эканомікай, і знешнія фактары аказваюць на яе моцны ўплыў. "Цяпер мы перажываем пэўныя цяжкасці, звязаныя перш за ўсё з крызісам, што ўзнік у нашых асноўных гандлёвых партнёраў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, "іх праблемы непазбежна закранулі айчынныя прадпрыемствы". "Тым не менш у нас ёсць вопыт работы ў такіх умовах", - сказаў Прэзідэнт.

Асноватворным момантам развіцця эканомікі цяпер з'яўляецца забеспячэнне канкурэнтаздольнасці беларускіх тавараў на знешніх рынках, гэта задача ў ліку найважнейшых, падкрэсліў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка лічыць важным у сучасных умовах павышаць прадукцыйнасць працы, забяспечваць высокую якасць тавараў і паслуг, змяншаць выдаткі, эканоміць рэсурсы, узмацняць персанальную адказнасць і матывацыю кожнага на сваім рабочым месцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі