У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Лют 2017

Лукашэнка: Уводзіць прыватную ўласнасць на зямлю дачасна

Лукашэнка: Уводзіць прыватную ўласнасць на зямлю дачасна3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уводзіць у Беларусі прыватную ўласнасць на зямлю дачасна. Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З пытаннем увядзення прыватнай уласнасці на зямлю спяшацца не трэба, лічыць кіраўнік дзяржавы. "Не гатовы пакуль для гэтага. Тым больш што аддаём зямлю ў арэнду на працяглы перыяд - калі ласка, ідзі, працуй, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Кажуць, маўляў, калі зямля будзе ў прыватнай уласнасці, то яе не адбяруць. Ды кіньце: калі вы парушыце закон, то адбяруць, у нас жа ў адпаведнасці з законам вызначана канфіскацыя маёмасці".

Прэзідэнт лічыць лішнім зацыклівацца на пытанні прыватнай уласнасці на зямлю. "У нас ёсць усё для таго, каб працаваць справядліва і сумленна. Калі ты ўзяў зямлю для сельгаспрызначэння ў арэнду - займайся сельскай гаспадаркай, калі ўзяў зямлю пад прысядзібны ўчастак і для абслугоўвання дома - будуй дом і займайся прысядзібным участкам, толькі не хлусі, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - У нас зямля дагледжаная, усе зайздросцяць. У тым ліку і таму, што яна не ў прыватнай уласнасці".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску