Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Снж 2017

Лукашэнка: Усе прапановы бізнес-асяроддзя з гэтага часу становяцца абавязковымі для разгляду

22 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Усе прапановы бізнес-асяроддзя з гэтага часу становяцца абавязковымі для разгляду. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы закрануў дзейнасць Савета па развіцці прадпрымальніцтва. "Гэта адзіны савет, які створаны пры Прэзідэнце, іншых такіх саветаў няма. І гэта сведчыць аб сур'ёзнасці стаўлення да гэтага пытання. І ён не ўчора быў створаны, а шмат гадоў таму, - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. - Самарэгуляванне бізнесу і мінімізацыя ўмяшання службовых асоб дзяржаўных органаў у яго дзейнасць - вось аснова праводзімай у краіне работы па развіцці эканомікі".

Менавіта на гэта накіраваны ўказ аб Савеце па развіцці прадпрымальніцтва. "Ён нацэлены на тое, каб ператварыць савет у сапраўды магутную структуру, якая стаіць на варце інтарэсаў бізнесу, - прадоўжыў беларускі лідар. - Для гэтага ён надзелены адпаведнымі інструментамі".

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што раней бізнес-структуры скардзіліся, што чыноўнікі не ўспрымаюць сур'ёзна іх прапановы. "Цяпер гэтага не будзе, - запэўніў Прэзідэнт. - Усе тэхнічныя перашкоды для актыўнай дзейнасці савета ўстаранілі, пашырылі яго паўнамоцтвы. Адмахнуцца ад вашых рэкамендацый дзяржорганы проста так больш не змогуць. Усе прапановы бізнес-асяроддзя з гэтага часу становяцца абавязковымі для разгляду".

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што трэба па крупінках збіраць разумныя ідэі калег з рэгіёнаў, якіх у Мінску часам не чуюць. "Уносьце канкрэтныя прапановы і ажыццяўляйце іх, ініцыіруйце прыняцце неабходных прававых актаў. Калі неабходны будзе і мой удзел у пасяджэннях савета, калі ласка, запрашайце", - сказаў ён.

Прэзідэнт таксама сказаў, што ў савета новы старшыня, вопытны чалавек, і шмат залежыць ад саміх прадпрымальнікаў. "Дзейнічайце, - даў наказ бізнесменам Аляксандр Лукашэнка. - Весці дыялог бізнесу і ўлады неабходна пастаянна. Савет па развіцці прадпрымальніцтва - галоўная пляцоўка, але не адзіная. Актыў, якія прадстаўляе інтарэсы дзелавых колаў, павінен узаемайдзейнічаць з мясцовай уладай у кожным горадзе і раёне".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі