Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Снж 2017

Лукашэнка: Упаўнаважаны па праблемах прадпрымальніцтва ў Беларусі ёсць - Прэзідэнт

22 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў заявіў, што фактычна выконвае ў краіне ролю ўпаўнаважанага па праблемах прадпрымальніцтва, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што некаторыя міжнародныя арганізацыі выстаўляюць умовай для далейшага фінансавага супрацоўніцтва ўвядзенне інстытута ўпаўнаважанага па праблемах прадпрымальніцтва. "Перадайце ім, што такі ўпаўнаважаны ў Беларусі ёсць - Прэзідэнт. Гэта мой абавязак - прыняць рашэнне, пракантраляваць выкананне", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён дадаў, што гэта не апошняя сустрэча ў такім фармаце. "Маштабы задач, якія стаяць перад бізнес-супольнасцю, пастаянна будуць патрабаваць шырокага абмеркавання і аператыўнага рэагавання", - адзначыў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі