Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Ліп 2020

Лукашэнка: у бягучым годзе небывалы ўраджай, значыць павінны быць грошы ў краіне

Лукашэнка: у бягучым годзе небывалы ўраджай, значыць павінны быць грошы ў краіне
Фота з архiва

23 ліпеня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Беларусь у бягучым годзе разлічвае на вельмі добры ўраджай у сельскай гаспадарцы, які можна паставіць на экспарт і атрымаць значную грашовую выручку. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе з кіраўніцтвам эканамічнага блока краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У сельскай гаспадарцы - небывалы ўраджай. Такога ніколі не было ў гісторыі Беларусі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Калі такі ўраджай, зрухі па малаку, мясе і нават па экспарце нашай сельскагаспадарчай прадукцыі, дык значыць павінны быць грошы ў краіне. У вяскоўцаў ёсць усё, каб паправіць эканамічны стан гаспадарак".

У той жа час Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на неабходнасць якаснай і своечасовай арганізацыі ўборачнай кампаніі, каб у поўным аб'ёме сабраць ураджай. У сувязі з гэтым ён даў даручэнне адказным асобам узяць пад строгі кантроль забеспячэнне ўборкі і арганізацыю экспартных паставак сельгаспрадукцыі.

Разам з тым Прэзідэнт выказаў занепакоенасць сітуацыяй у прамысловым сектары. Кіраўнік дзяржавы перакананы, што нягледзячы на эканамічныя складанасці ў свеце ў айчынных прадпрыемстваў ёсць магчымасці рэалізаваць сваю прадукцыю. У якасці прыкладу ён прывёў ЗАТ "Атлант". У гэтым годзе Мінскі завод халадзільнікаў устанавіў рэкорд па продажах, паколькі ў адрозненне ад многіх прадпрыемстваў за мяжой не спыняў вытворчасць і змог забяспечыць рост паставак сваёй прадукцыі на рынку, у тым ліку на расійскім напрамку. "Хто перашкаджае іншым прадпрыемствам такім чынам дзейнічаць? - задаўся пытаннем Прэзідэнт. - Многія так і робяць".

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што прамысловасць павінна скарыстацца цяперашняй сітуацыяй і перавагамі таго, што ў Беларусі не была спынена вытворчасць. "Эканоміка ў свеце сціснулася. Попыт на сыравіну зменшыўся, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Калі попыт на сыравіну, матэрыялы, металы і іншае зменшыўся, значыць і цэны знізіліся. Значыць, наша прамысловасць можа купіць сыравіну танней. Але цэны на гатовы тавар не знізіліся. Чаму? Таму што эканоміка стаіць. З'явіўся дэфіцыт на многія тавары прамысловасці. Дык прадайце іх, як робяць іншыя".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі