Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Кст 2025

Лукашэнка: у Беларусі разлічваюць на сустрэчны паток гасцей з Амана

Лукашэнка: у Беларусі разлічваюць на сустрэчны паток гасцей з Амана
Фота з архiва

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі разлічваюць на сустрэчны паток гасцей з Амана. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на перагаворах з Султанам Амана Хайсамам бен Тарэкам Аль Саідам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзякуючы сумесна прынятым рашэнням аб аблягчэнні візавых патрабаванняў і запуску прамых авіязносін з лютага 2025 года ўжо звыш тысячы сямісот беларусаў наведалі вашу цудоўную краіну. Разлічваем на сустрэчны паток аманскіх гасцей. Візіт міністра аховы здароўя Амана ў Беларусь паказаў, што ёсць перспектывы ў медыцынскага турызму, гэтак жа як у адукацыйных і культурных абменаў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што падпісанае ў ходзе візіту пагадненне аб бязвізавым рэжыме паездак па звычайных пашпартах зробіць Беларусь і Аман яшчэ бліжэй адзін да аднаго і дапаможа рэалізацыі сумесных праектаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі